Карлавы Вары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Карлавы Вары
Grandhotel Pupp у Карлавых Варах
Grandhotel Pupp у Карлавых Варах
Karlovy Vary (znak).gif
Герб Карлавых Вараў
Край: Карлаварскі край
Плошча: 59,10 км²
Насельніцтва: 50 594 (2012)
Тэлефонны код: +420 353
Паштовы індэкс: 360 01 - 360 20
Аўтамабільны код: K
Геаграфічныя каардынаты: 50°14′ пн. ш. 12°52′ у. д. / 50.233° пн. ш. 12.867° у. д. / 50.233; 12.867Каардынаты: 50°14′ пн. ш. 12°52′ у. д. / 50.233° пн. ш. 12.867° у. д. / 50.233; 12.867
Карлавы Вары на мапе Чэхіі
Карлавы Вары
Карлавы Вары
Карлавы Вары
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.karlovyvary.cz

Карлавы Вары (па-чэску: Karlovy Vary, па-нямецку: Karlsbad) — горад на захадзе Чэхіі, сталіца Карлаварскага краю. Разьмешчаны на месцы зьліцьця рэк Огржэ і Цеплы. Зьяўляецца найвялікім курортным горадам Чэхіі. Тут знаходзіцца вялікае мноства санаторыяў і аздараўленчых цэнтраў. Разам з Мар’янскімі Лазьнямі і Францішкавымі Лазьнямі ўтварае гэтак званы Заходнебагемскі курортны трыкутнік.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Марыі-Магдалены

Ужо ў XIV стагодзьдзі мясцовыя лекавыя крыніцы набылі вялікую вядомасьць. У 1370 годзе імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі Карл IV надаў багемскаму мястэчку Вары статус каралеўскага гораду, які пераназвалі ў гонар імпэратара. Да 1522 адносяцца першыя пісьмовыя згадкі пра мясцовыя крыніцы. У 1582 годзе горад перажыў навадненьне, у 1604 — згарэў, а потым пацярпеў у гады Трыццацігадовай вайны. У 1707 годзе імпэратар Ёзэф I пацьвердзіў прывелеі Вольнага каралеўскага гораду. У 1711 Карлавы Вары наведаў расейскі цар Пётар I. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя лекавыя ўласьцівасьці карлаварскіх крыніцаў набываюць сусьветную вядомасьць, што паспрыяла роськвіту курорта: калі ў 1756 годзе ў горад прыехалі на лячэньне ўсяго 134 сям’і, то напрыканцы XIX стагодзьдзя гасьцёў курорту было ўжо ў сярэднім штогод каля 26 000, а ў 1911 — амаль 71 000. З 1989, пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму, Карлавы Вары зноў сталі папулярным сусьветнавядомым курортам.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праваслаўная Петрапаўлаўская царква

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Карлавых Варах робяць знакаміты лікёр «Бэхэраўка».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Карлавы Варысховішча мультымэдыйных матэрыялаў