Аранскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Аранскі раён
Varėnos rajono savivaldybė
Varena COA.gif
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Летува
Уваходзіць у Аліцкі павет
Адміністрацыйны цэнтар Араны
Улучае 8 старостваў
Найбольшы горад Меркі, Матузы
Кіраўнік Відас Мікалаўскас
Насельніцтва (2005)
29 940 (0,8%, 41-е месца)
Шчыльнасьць 13,5 чал./км²
Плошча 2218 км² (3,4%, 1-е месца)
Месцазнаходжаньне Аранскага раёну
Аранскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+2
Тэлефонны код +310
Інтэрнэт-дамэн http://www.varena.lt

Аранскі раён (па-летувіску: Varėnos rajono savivaldybė) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аліцкім павеце Летувы. Знаходзіцца на поўдні краіны, на мяжы зь Беларусьсю. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй раён належыць да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.

Аранскі раён мае найбольшы ў Летуве адсотак занятай лесам паверхні (67%), сельскагаспадарчыя землі займаюць 22,6% тэрыторыі, прамысловыя прадпрыемствы і дарогі — 2,4%, вада — 2,2%, паселішчы — 1,2%. На тэрыторыі раёну знаходзіцца Дзукскі нацыянальны парк.

Паселішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе Аранскага раёну знаходзяцца наступныя населеныя пункты:

Колькасьць насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Араны — 10 845 чал;
  • Меркі — 1434 чал;
  • Матузы — 1312 чал;
  • Старыя Араны — 1276 чал;
  • Марцінкі — 765 чал;
  • Перлова — 744 чал;
  • Алькенікі — 544 чал;
  • Жуліна — 459 чал;
  • Крывілы — 421 чал;
  • Відэна — 413 чал;

Староствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аранскі раён складаецца з 8 старостваў:

  • Алькеніцкае (па-летувіску: Valkininkų seniūnija)
  • Аранскае (па-летувіску: Varėnos seniūnija)
  • Відэнскае (па-летувіску: Vydenių seniūnija)
  • Каняўскае (па-летувіску: Kaniavos seniūnija)
  • Марцінінкаўскае (па-летувіску: Marcinkonių seniūnija)
  • Матузаўскае (па-летувіску: Matuizų seniūnija)
  • Меркінскае (па-летувіску: Merkinės seniūnija)
  • Якенскае (па-летувіску: Jakėnų seniūnija)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]