Бэнэдыкт Дыбоўскі
| Бэнэдыкт Дыбоўскі | |
Бэнэдыкт Дыбоўскі |
|
| Род дзейнасьці | заоляг, прыродазнаўца |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 11 траўня 1833 |
| Месца нараджэньня | Адамарын Віленскага павету |
| Дата сьмерці | 31 студзеня 1930 |
| Месца сьмерці | Львоў |
Бэнэдыкт Дыбоўскі (11 траўня 1833, маёнтак Адамарын каля Маладэчна — 31 студзеня 1930) — заоляг, прыродазнаўца, лекар і публіцыст. Замежны чалец-карэспандэнт АН СССР (1928), чалец акадэміі ведаў у Кракаве (1884). Брат Уладзіслава Дыбоўскага.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Скончыў Дорпацкі (Тартускі) унівэрсітэт (1857), навучаўся ўва Ўроцлаве (1857—1858) і Бэрліне (1858—1860). З 1862 прафэсар у Варшаўскім унівэрсытэце.
За ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863—1864 гадоў расейскія ўлады ўзялі яго пад варту ў Х Павільёне Варшаўскае цытадэлі, а потым выслалі ў Сыбір. Апісаў прыроду Прыбайкальля, фаўну возера Байкал і ракі Амур. У 1879—1884 працаваў лекарам на Камчатцы. З 1884 выкладаў у Львоўскім унівэрсытэце.
Дасьледаваў гісторыю і этнаграфію беларусаў[1].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Генадзь Каханоўскі. Дыбоўскі Бенядзікт Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 322.
[рэдагаваць] Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Бэнэдыкт Дыбоўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў