Рэймс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рэймс
франц. Reims
Рэймская ратуша
Рэймская ратуша
Blason Reims 51.svg
Герб Рэймсу
Краіна: Францыя
Рэгіён: Шампань-Ардэны
Дэпартамэнт: Марна
Плошча: 47,02 км²
Насельніцтва (2008)
колькасьць: 181 468 чал.
шчыльнасьць: 3859,38 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
Геаграфічныя каардынаты: 49°15′46″ пн. ш. 4°2′5″ у. д. / 49.26278° пн. ш. 4.03472° у. д. / 49.26278; 4.03472Каардынаты: 49°15′46″ пн. ш. 4°2′5″ у. д. / 49.26278° пн. ш. 4.03472° у. д. / 49.26278; 4.03472
Рэймс на мапе Францыі
Рэймс
Рэймс
Рэймс
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ville-reims.fr/

Рэймс (па-француску: Reims) — горад на паўночным усходзе Францыі, у рэгіёне Шампань-Ардэны. Нягледзячы на тое, што гэта найбуйнейшы паводле колькасьці насельніцтва (181 468 чалавек) горад рэгіёну, ён не зьяўляецца яго адміністрацыйным цэнтрам, ні нават цэнтрам дэпартамэнту Марна. Паблізу ад гораду разьмешчаны Рэймскія горы, на якіх растуць вінаградні для вытворчасьці шампанскага.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад вядомы з 1 стагодзьдзя да н. э. як Дуракарторум. У 406 разрабаваны вандаламі, у 451гунамі. Недзе паміж 496 і 506 (першая дата лічыцца «афіцыйнай») Сьвяты Рэмі хрысьціў тут караля франкаў Хлёдвіга. Адначасова Хрысьціянства прынялі 3000 франскіх жаўнэраў — гэта быў пачатак хрысьціянізацыі сучасных немцаў ды французаў, таму пачынаючы зь Людовіка VII (XII стагодзьдзе) большасьць францускіх каралёў былі каранаваны ў Рэймсе.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’екты ўключаныя ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іншыя славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Брама Марса (III стагодзьдзе)
  • Гала–рымскі крыптапортык (III стагодзьдзе)
  • Ратуша
  • Каралеўскі пляц з будынкам падпрэфэктуры й статуяй Людовіка XV
  • Гатэль Лё Вэргёр (XVI стагодзьдзе, цяпер Музэй Прыгожых матацтваў)
  • Музэй капітуляцыі (будынак, у якім 7 траўня 1945 была падпісана дамова аб капітуляцыі Трэцяга Райху)
  • Музэй Аўтамабіляў
  • Дам́ы шампанскага (Henri Abelé, Krug, Ruinart, Veuve Clicquot, Vraken-Pommery і іншыя)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рэймссховішча мультымэдыйных матэрыялаў