Піраміды Гізы
| Піраміды Гізы | |
|---|---|
| Memphis and its Necropolis — the Pyramid Fields from Giza to Dahshur* | |
| Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
|
|
|
| Краіна | Эгіпет |
| Тып | культурны |
| Крытэры | i, iii, vi |
| Спасылка | 86 |
| Рэгіён** | Арабскія дзяржавы |
| Каардынаты | 29°58′34″ пн. ш. 31°07′58″ у. д. / 29.97611° пн. ш. 31.13278° у. д.Каардынаты: 29°58′34″ пн. ш. 31°07′58″ у. д. / 29.97611° пн. ш. 31.13278° у. д. |
| Гісторыя ўключэньня | |
| Уключэньне | 1979 (3 сэсія) |
| * Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
|
Піраміды Гізы знаходзяцца на плято Гіза ў прыгарадах Каіру (Эгіпет). Гэты комплекс старажытных помнікаў уключае тры піраміды, вядомыя як Вялікія Піраміды, а таксама скульптуру Вялікага Сьфінкса. Яны разьмешчаныя ў пустыні на адлегласьці каля 8 км ад старога гораду Гіза на рацэ Ніл і каля 25 км на паўднёвы захад ад цэнтру Каіру. Піраміда Хеопса — адзіны ацалелы помнік зь Сямі цудаў сьвету.
Апісаньне[рэдагаваць]
Гэты старажытнаэгіпецкі некропаль складаецца з піраміды Хуфу (вядомай як Вялікая піраміда і піраміда Хеопса), некалькі меншай піраміды Хафры ў некалькіх сотнях метраў на паўднёвы-захад і адносна сьціплых памераў піраміды Менкаура ў некалькіх сотнях метраў далей на паўднёвы захад, а таксама шэрагу менш буйных суправаджаючых будынкаў, вядомых як піраміды царыц, тратуары і піраміды даліны. Вялікі Сьфінкс разьмешчаны на ўсходнім баку комплексу тварам на ўсход. Шматлікія навукоўцы працягваюць лічыць, што Сьфінкс мае партрэтнае падабенства з Хафрой.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Піраміды Гізы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|
|||||
| Гэта — накід артыкула па архітэктуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |