Вялікая кітайская сьцяна
Вялікая кітайская сьцяна — найбуйнейшы помнік архітэктуры. Праходзіць па паўночным Кітаі на працягу 6350 км.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Будаўніцтва першай сьцяны пачалося ў III стагодзьдзі да н. э. падчас кіраваньня імпэратара Цынь Шыхуандзі (дынастыя Цынь), у пэрыяд «Ваюючых дзяржаў» (475—221 гг. да н. э.) для абароны дзяржавы ад набегаў качавога народу хуну. У будаўніцтве ўдзельнічала пятая частка тагачаснага насельніцтва краіны, г. зн., каля мільёна чалавек.
Сьцяна павінна была служыць крайняй паўночнай лініяй магчымай экспансіі саміх кітайцаў, яна павінна была перадухіліць пераход падданых «Сярэдняй імпэрыі» да паўкачавога ладу жыцьця, ад зьмяшаньня з барбарамі. Сьцяна павінна была выразна зафіксаваць межы кітайскай цывілізацыі, спрыяць кансалідацыі адзінай імпэрыі, толькі што створанай з заваяваных царстваў.
У пэрыяд кіраваньня дынастыі Хань (206 г. да н. э. — 220 н. э.) сьцяна была працягнутая на захад да Дуньхуану. Таксама была збудаваная лінія вартавых вежаў, якая заходзіла ўглыб пустыні, для абароны гандлёвых караванаў ад набегаў качэўнікаў. Тыя ўчасткі Вялікай сьцяны, якія захаваліся да нашага часу, былі пабудаваныя, у асноўным, пры дынастыі Мін (1368—1644). У гэтую эпоху асноўнымі будаўнічымі матэрыяламі былі цэгла і каменныя блёкі, якія рабілі канструкцыю больш надзейнай. За часы кіраваньня Мін сьцяна працягнулася з усходу на захад ад заставы Шаньхайгуань на беразе Бахайскай затокі Жоўтага мора да заставы Юймэньгуань на стыку сучасных правінцыяў Ганьсу і Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну.
[рэдагаваць] Цікавыя факты
- Насуперак распаўсюджанай чутцы, з космасу сьцяна ня бачная няўзброеным вокам, хоць на спадарожнікавых фатаграфіях, яе відаць[1].
- Штогод праводзіцца папулярны лёгкаатлетычны маратон «Вялікая сьцяна»[2], у якім частку дыстанцыі спартоўцы пераадольваюць па грэбні сьцяны.
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вялікая кітайская сьцяна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Новыя цуды сьвету | |
|---|---|
|
|
|