Вялікі шоўкавы шлях

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вялікі шоўкавы шлях у 1 стагодзьдзі

Вялікі шоўкавы шлях (тэрмін уведзены нямецкім географам Рыхтгофенам у 1877; па-кітайску: 絲綢之路, па-ўзбэцку: Буюк Ипак Йўли, па-казаску: Жібек Жолы, па-пэрсыдзку: جاده ابریشم‎, па-арабску: طريق الحرير, гіндзі: रेशम मार्ग) — у старажытнасьці і сярэднявечча караванная дарога з Кітая ў краіны Сярэдняй і Пярэдняй Азіі. Адкрыты ў 2 стагодзьдзі да н. э. Вёў з Сыяня праз Ланьчжоў у Дуньхуань, дзе падвойваўся: паўночная дарога праходзіла праз Турфан, перасякала Памір і ішла ў Фэргану і казахскі стэп, паўднёвая — паўз возера Лабнор па паўднёвай ускраіне пустыні Такла-Макан празь Яркенд і паўднёвы Памір вяла ў Бактрыю, а адтуль — у Парфію, Індыю і на Блізкі Ўсход.

Узьнік па ініцыятыве кітайцаў, якія шукалі пародзістых коней для свайго войска. У якасьці тавара для абмену прадстаўлены шоўк, фарфор, іншая кітайская прадукцыя. Адыграў значную ролю ў разьвіцьці эканамічных і культурных сувязей народаў Пярэдняй Азіі, Сярэдняй Азіі і Кітая.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вялікі шоўкавы шляхсховішча мультымэдыйных матэрыялаў