Калізэй
| Калізэй | |
|---|---|
| Colosseum* | |
| Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
|
|
|
| Калізэй уначы.
|
|
| Краіна | Італія |
| Тып | Амфэтэатар |
| Крытэры | i, ii, iii, iv, vi |
| Спасылка | 91 |
| Рэгіён** | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
| Гісторыя ўключэньня | |
| Уключэньне | 1980 (4-я сэсія) |
| * Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
|
Калізэй (па-лацінску: Colosseum або Amphitheatrum Flavium) — самы вялікі са старажытнарымскіх амфітэатраў, зьяўляецца адным з найбольш прыкметных збудаваньняў сьвету. Знаходзіцца ў Рыме, у лагчыне паміж Эсквілінскім, Палятынскім і Цэліеўскім узгоркамі, на месцы сажалкі, што адносілася да «Залатога дому» Нэрона. Ён лічыцца адным з найвялікшых твораў рымскай архітэктуры й рымскай тэхнікі. Займаючы месца на ўсход ад рымскага форуму, ягонае будаўніцтва пачалося ў 72 годзе н. э.[1] пры імпэратары Вэспасіяне й было завершана ў 80 годзе н. э. пад кіраваньнем імпэратара Тытуса[2], з наступнымі зьменамі, якія быў зроблены падчас панаваньня Дамыцыяна[3]. Назва «Амфітэатар Флявіюм» паходзіць ад абодвух прозьвішчаў абодвух імпэрытараў Вэспасіяна й Тытуса.
Здольны зьмясціць 50 тысяч гледачоў[4][5], Калізэй выкарыстоўваўся як месца правядзеньня глядыятарскіх баёў і публічных відовішчаў, як то макетных марскіх бітваў, жывёльнага паляваньня, кары, перапастаноўцы вядомых бітваў, і драмаў, заснаваных на антычнай міталёгіі. Будынак перастаў выкарыстоўвацца для забавак у эпоху раньняга сярэднявечча. Пазьней будынак быў паўторна выкарыстаньня для іншых мэтаў, як то забесьпячэньне жыльлём, майстэрні, памяшканьня для рэлігійнага ордэна, крэпасьці, кар’ер, і хрысьціянскай сьвятыні.
Нягледзячы на тое, што ў XXI стагодзьдзі ён застаецца часткова разбураным з-за пашкоджаньняў, атрыманых разбуральнымі землятрусамі й злодзеямі-рабаўнікамі каменьня, Калізэй зьяўляецца знакавым сымбалем імпэратарскага Рыма. Гэта адна з самых папулярных турыстычных славутасьцяў Рыма й да гэтага часу мае цесныя сувязі з Рымска-каталіцкай царквой, бо кожную страсную пятніцу папа прыводзіць паходнямі «Крыжовы шлях» працэсіі, якая пачынаецца ў раёне Калізэя[6]. Калізэй намаляваны на італьянскай вэрсіі эўра манэты пяці цэнтаў.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Старажытнасьць
Будаўніцтва Калізэя пачалося падчас кіраваньня імпэратара Вэспасіяна[3], каля 70-72 гадоў нашай эры. Месцам будаўніцтва быў абраны плоскі вучастак у нізкай даліне паміж Цэліянам, Эсквілінам і Палятынам, праз які працякай ручай. У II стагодзьдзі да н. э. гэты раён быў ужо шчыльна заселены. Ён быў разбураны Вялікім пажарам у Рыме ў 64 годзе, пасьля чаго Нэрон захапіў значную частку тэрыторыі й аб’явіў яе сваім дамэнам. Ён пабудаваў у гэтым месцы грандыёзны асабісты палац «Залаты дом» лац. Domus Aurea, перад якім ён стварыў штучныя азёры, акружанага павільёнамі, садамі й портыкамі. Існуючы аквэдук Aqua Claudia быў пашыраны для падачы вады на ў палац, а побач з уваходам ў палац была пабудавана вялізная статуя Калёс Нэрона[7].
Нягледзячы на тое, што Калёс быў захаваны, вялікая частка Залатога дому была разбурана. Возера было зарыта, а зямля стала месца будаўніцтва новага амфітэатра Флявіюса. Глядыятарскія школы й іншых будынкі былі пабудаваны паблізу ад Калізэя, у месцы былога разьмяшчэньня Залатога дому. Паводле рэканструяванага надпісу, знойдзенага на месцы «імпэратар Вэспасіан загадаў пабудаваць новы амфітэатар па грошы, якія ён атрымаў з сваёй долі здабычы». Лічыцца, што гэта абазначае, што былі атрыманы зь велізарнай колькасьці скарбаў захопленых рымлянамі пасьля іхняй перамогі ў Вялікім габрэйскім паўстаньні ў 70 годзе нашай эры. Калізэй можа быць такім чынам інтэрпрэтаваны як вялікі трыюмфальны помнік, пабудаваны ў рымскай традыцыі сьвяткавання вялікіх перамогаў. Рашэньне Вэспасіяна пабудаваць Калізэй на месцы возера й палацу Нэрона, можа таксама разглядацца як папулісцкі жэст вяртаньня да людзей раёна гораду, які Нэрон вылучыў для ўласнага выкарыстаньня. У адрозненьне ад многіх іншых амфітэатраў, якія былі разьмешчаны на ўскраіне горада, Калізэй быў пабудаваны ў цэнтры горада, у сутнасьці, што зьмясціла яго ў прамым і пераносным сэнсе ў самым сэрцы Рыма.
Калізэй быў дабудаваны да трэцяга паверху на момант сьмерці Вэспасіяна ў 79 годзе. Верхні узровень быў завершаны падчас панаваньня ягонага сына Тытуса ў 80 годзе. Дыён Касіюс распавядае, што больш за 9 тысячы дзікіх жывёлаў былі забітыя падчас першых гульняў у амфітэатры. Будынак быў перабудаваны Даміцыянам, малодшым сынам Вэспасіяна, які пабудаваў Гіпагей, сэрыю падземных тунэляў, якія выкарыстоўваліся, як месца разьмяшчэньня жывёлаў і рабоў. Ён таксама дадаў галерэю паўзверх Калізэя, каб павялічыць ягоную ўмяшчальнасьць.
У 217 годзе Калізэй быў моцна пашкоджаны буйным пажарам, які быў выкліканы маланкай. Пажар зьнішчыў драўляныя верхнія ўзроўні інтэр’еру амфітэатра. Ён ня быў цалкам адрамантаваны да 240 году. У 250 або 252 годзе, а затым у 320 годзе быў зроблены далейшы рамонт будынка. Паводле запісам аднаўленьне розных частак Калізэя праходзілі падчас панаваньня імпэратараў Тэадосіюса II і Валентыніяна III, магчыма, для рамонту пашкоджаньняў, які былі выкліканы моцным землятрусам у 443 годзе. Арэна працягвала выкарыстоўвацца як месца правядзеньня барацьбы і ў VII стагодзьдзі. Апошні глядыятарскі бой згадваецца каля 435 году. Паляваньне жывёлаў працягвалася па крайняй меры да 523 году, калі Аніцыюіс Максім адсьвяткаваў сваё прызначэньне на пасаду консула, за што быў раскрытыкаваны каралём Тэадарыхам Вялікім за высокае растрачаньне сродкаў на сьвяткаваньне.
[рэдагаваць] Сярэднявечча
Калізэй меў некалькі радыкальных зьмяненьняў у выкарыстаньні падчас сярэднявечнага пэрыяду. Да канца VI стагодзьдзя невялікая царква была пабудавана ў структуры амфітэатра, хоць гэта, мабыць, не дало ніякага канкрэтнага рэлігійнага значэньня будынку ў цэлым. Арэна была пераўтвораная ў могілкі. Шматлікія прасторы ў скляпеністых аркадах пад сядзеньнямі былі ператвораныя ў жыльлё й майстэрні, і улічваліся як арэндныя памяшканьні ў канцы XII стагодзьдзя. Каля 1200 году сям’я Франжыпані ўмацавала Калізэй і, мабыць, выкарыстоўвала яго ў якасьці замка.
Цяжкія страты быў нанесены Калізею моцным землятрусам 1349 году, у выніку чаго зьнешні бок на поўдні збудаваньня, яки ляжаў на менш стабільнай мясцовасьці, быў разбураны. Большая частка камянёў з таго боку паўторна выкарыстоўвалася ў будаўніцтве палацаў, цэркваў, лякарняў і іншых будынкаў у іншых месцах Рыму. Рэлігійны ордэн пераехаў у паўночную траціну Калізэя ў сярэдзіне XIV стагодзьдзя й працягваў жыць у ім да пачатку XIX стагодзьдзя. У сярэдзіне амфітэатар быў шырока пазбаўлены каменьня, які ішоў на паўторнае будаўніцтва іншых будынкаў у іншых месцах гораду, або, як у выпадку з мармурам, быў спалены, дзеля атрыманьня нязгашанай вапны[7]. Бронзавыя заціскі, якія замацоўвалі каменныя блёкі адзін з адным, былі вырваны са сьценаў у многіх месцах, пакідаючы шматлікія восьпіны, якія існуюць і да гэтага часу.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ «The Colosseeum». Harvard University Press. 2005. p. 2. ISBN 0-674-01895-8.
- ^ «BBC's History of the Colosseum». BBC.co.uk p. 2.
- ^ a b Roth, Leland M. (1993). «Understanding Architecture: Its Elements, History and Meaning» (First ed.). Boulder, CO: Westview Press. ISBN 0-06-430158-3.
- ^ William H. Byrnes IV (Spring 2005) «Ancient Roman Munificence: The Development of the Practice and Law of Charity». Rutgers Law Review vol. 57, issue 3, pp. 1043–1110.
- ^ «BBC's History of the Colosseum». BBC.co.uk p. 1.
- ^ «Frommer's Events – Event Guide: Good Friday Procession in Rome (Palatine Hill, Italy)». Frommer's.
- ^ a b Claridge, Amanda (1998). «Rome: An Oxford Archaeological Guide (First ed.)». Oxford, UK: Oxford University Press, 1998. pp. 276–282. ISBN 0-19-288003-9.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Калізэй — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Калізэй: гісторыя й фотаздымкі
- Віртуальны тур па Калізэі
- Сайт прысьвечаны Калізэю
- Выявы амфітэатра
- Фотаздымкі Калізэя
- Калізэй упапярэчным сячэньні
| Новыя цуды сьвету | |
|---|---|
|
|
|
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |