Вэспасіян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бюст Вэспасіяна

Вэспасіян Флавій (9 — 79) — рымскі імпэратар (69—79), заснавальнік дынастыі Флавіяў.

Першы імпэратар, што паходзіў зь нязнатнай сям’і. У часы імпэратарства Калігулы быў ваенным трыбунам у Фракіі, потым квэстарам, а пасьля — прадстаўніком вышэйшай судовай улады. У 51 г. быў прызначаны консулам, пазьней — намесьнікам у Афрыцы. Пры імпэратарах Клаўдзіі і Нэроне займаў вышэйшыя пасады ў магістратуры і камандаваньні. У 66 г. Нэрон прызначыў яго галоўнакамандуючым рымскага войска ў Палестыне. Пасьля зьвяржэньня Нэрона прысягнуў на вернасьць са сваім войскам спачатку Гальбе, а пасьля яго забойства — Атону. Аднак пасьля сьмерці апошняга (69) эгіпецкія войскі абвясьцілі Вэспасіяна імпэратарам. Будучы імпэратарам, ён уключыў многіх прадстаўнікоў правінцыяльнай знаці ў сэнат і распаўсюдзіў на іх шэраг правоў рымскага і лацінскага грамадзянства, умацоўваў сацыяльную базу рабаўладальніцкай імпэрыі, траціў вялікія сродкі на ўзьвядзеньне манумэнтальных грамадзкіх будынкаў. Пасьля сьмерці ў 79 пакінуў двух сыноў, Ціта і Даміцыяна, якія таксама былі імпэратарамі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вэспасіянсховішча мультымэдыйных матэрыялаў