Калігула
| Калігула лац. Gaius Julius Caesar Augustus Germanicus |
|
| Бюст Калігулы | |
| Рымскі імпэратар | |
| Папярэднік | Тыбэрыюс |
| Наступнік | Кляўдыюс |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Імя пры нараджэньні | Gaius Julius Caesar Augustus Germanicus |
| Нарадзіўся | 31 жніўня 12, Анцыё, Рымская імпэрыя) |
| Памёр | 24 студзеня 41 (28 гадоў), Рым, Рымская імпэрыя |
| Пахаваны | Рым, Італія |
| Нашчадкі | Юлія Друзільлё |
| Дынастыя | Дынастыя Юліеў-Кляўдыеў |
| Жонкі | Юнія Кляўдыльля Лівія Арэстыльля Лольлія Паўліна Мілёнія Цэзонія |
| Бацька | Германік |
| Маці | Агрыпіна Старэйшая |
Калігула (па-лацінску: Caligula), поўнае імя: Гай Юліюс Цэзар Аўгуст Германік (па-лацінску: Gaius Julius Caesar Augustus Germanicus) — старажытнарымскі імпэратар з 16 сакавіка 37 да 24 студзеня 41. Калігула паходзіў з роду Юліеў-Кляўдыеў.
Калігула нарадзіўся ў 12 годзе і быў сынам вядомага гэнэралу Германіка. Мянушка «Калігула» паходзіць ад лацінскай назвы абутку легіянэраў, у якой ён хадзіў у дзяцінстве, калі ўдзельнічаў з бацькам у вайсковых паходох.
Калігула стаў імпэратарам пасьля сьмерці Тыбэрыюса й спачатку ўзбудзіў да сабе любоў народа. Аднак хутка ён пачаў праводзіць недальнабачную палітыку, а таксама пачаў выкарыстоўваць уладу для свайго задавальненьня. Магчыма, гэта было вынікам нейкай псыхічнай хваробы. Напрыклад, са статуй багоў, якія прывезьлі з Грэцыі, Калігула загадаў зьняць галовы і паставіць замест іх свае выявы. Таксама ён меў намер зрабіць свайго каня консулам і такім чынам увесьці ў сэнат [1]. Калігула вёў вельмі распутны лад жыцьця. Ён таксама растраціў усе дзяржаўныя грошы, а потым уводзіў новыя налогі й рознымі спосабамі «выбіваў» грошы.
Нарэшце, у 41 годзе ён быў забіты ў выніку змовы.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Калігула — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў