Ян III Дука Батац
| Ян III Дука Батац грэц. Ιωάννης Γ΄ Δούκας Βατάτζης |
|
| Нікейскі імпэратар | |
|---|---|
| Нікейскі імпэратар | |
| Папярэднік | Тодар I Ляскары |
| Наступнік | Тодар II Ляскары |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | каля 1192, Дыдымотыка, Бізантыйская імпэрыя |
| Памёр | 3 лістапада 1254, Німфэй, Нікейская імпэрыя |
| Дынастыя | Ляскарыды |
| Бацька | Базыль Батац |
Ян III Дука Батац (па-грэцку: Ιωάννης Γ΄ Δούκας Βατάτζης); каля 1192, Дыдымотыка, Бізантыйская імпэрыя — 3 лістапада 1254, Німфэй, Нікейская імпэрыя) — нікейскі імпэратар, які панаваў з 1221 па 1254 гады.
Паходзячы паводле жаночай лініі ад аднае з самых знакамітых сем’яў Бізантыі, Ян ажаніўся з дачкой Тодара I Ляскары, Ірынай. Як таленавіты кіраўнік і ваеначальнік, атрымаў верх над іншымі кандыдатамі на імпэратарскі сталец, то бок змагаючыся супраць братоў Тодара I. Валадараньне Яна прайшло ў клопатах пра аднаўленьне ранейшай Бізантыйскай імпэрыі. Вельмі важнае значэньне мела перамога Яна над лацінянамі пры Піманіёне ў 1224 годзе, вынікам якой было адабраньне ў Лацінскае імпэрыі ўсіх земляў, што ляжалі ў Азіі. Затым Янам ў кароткі час былі заваяваны Лесбас, Родас, Хіёс, Самас і Кос. Аднак у спробе авалодаць Кандыяй, а таксама пад сьценамі Канстантынопаля, Ян пацярпеў няўдачу.
Пакуль баўгарскім царом быў Іван II Асень, Ян дзейнічаў у зьвязе зь ім супраць лацінянаў, але пасьля сьмерці баўгарскага кіраўніка ў царстве ўзьніклі смуты, чым скарыстаўся Ян дзеля таго, каб набыць цэлы шэраг важных баўгарскіх гарадоў.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ян III Дука Батац — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Иоанн III Дука Ватац // Рыжов К. В. Все монархи мира. Древняя Греция. Древний Рим. Византия. — М., 2001.