Канстанцыюс III

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Канстанцыюс III
лац. Flavius Constantius
імпэратар Заходняй Рымскай імпэрыі
Solidus Constantius III-RIC 1325.jpg
Канстанцы на манэтах, рэвэрс паказвае яго як палкаводца
імпэратар Заходняй Рымскай імпэрыі
Папярэднік Ганорыюс
Наступнік Ганорыюс
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Flavius Constantius
Нарадзіўся Наіс
Памёр 2 верасьня 421
Жонка Гала Плясыдыя

Флявіюс Канстанцыюс (па-лацінску: Flavius Constantius); ?, Наіс — 2 верасьня 421) — імпэратар Заходняй Рымскай імпэрыі, які займаў гэтую пасаду ўсяго толькі сем месяцаў у 421 годзе, зьяўляўся сукіроўцам імпэратара Ганорыюса. Да таго як стаць імпэратарам, тройчы выконваў абавязкі консула.

Паводле аповеду Алімпіядора, Канстанцыюс быў паводле паходжаньня ілірыйцам, з гораду Наіс (сёньня Ніш), і пачаў ваенную службу яшчэ пры бацьку Ганорыюса, імпэратары Тэадосіюсе I. У часы якога ён, паводле словаў таго ж Алімпіядора «зьдзейсніў шмат паходаў»[1]. Імпэратар Ганорыюс пасьля пакараньня сьмерцю Флявіюса Стыліхона ў 408 годзе меў патрэбу ў дасьведчаным палкаводцы, здольным спыніць імклівы распад імпэрыі. Аднак пры адборы кандыдатураў на вышэйшыя ваенныя пасады не апошнюю ролю гуляла «антыбарбарская» партыя пры двары, якая лічыла, што толькі «рымлянін» зможа адстойваць інтарэсы імпэрыі й імпэратара, і не патурала барбарам, якія знаходзіліся на службе ў імпэратарскім войску.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Олимпиодор Фиванский. История. / Пер. и комм. Е. Ч. Скржинской. СПб., Алетейя, 1999. стар. 39

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Канстанцыюс IIIсховішча мультымэдыйных матэрыялаў