Востраў Сьвятая Гэлена
| Востраў Сьвятая Гэлена Saint Helena |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: «Loyal and Unshakeable» («Ляяльны і непахісны») | |||||
| Дзяржаўны гімн «God Save the Queen» |
|||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | ангельская | ||||
| Сталіца | Джэймзтаўн | ||||
| Найбуйнейшы горад | Джэймзтаўн | ||||
| Форма кіраваньня | канстытуцыйная манархія Лізавета II Эндру Гур |
||||
| Плошча • агульная |
122 км² |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2008) • шчыльнасьць |
4255 35/км² |
||||
| Валюта | Фунт Сьвятой Гэлены (SHP) |
||||
| Часавы пас | GMT (UTC+0) | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .sh | ||||
| Тэлефонны код | +290 | ||||
Сьвятая Гэлена (па-ангельску: Saint Helena) — брытанская заморская тэрыторыя, якая складаецца зь некалькіх астравоў, якія знаходзяцца ў паўднёвай частцы Атлянтычнага акіяна. Яны знаходзяцца на адлегласьці некалькіх тысяч кілямэтраў адзін ад аднаго. У склад Сьвятой Гэлены ўваходзяць: востраў Сьвятая Гэлена (плошча 122 км²), востраў Ушэсьця, Гоф, Недасяжная, Найтыглейл, Трыстан-дэ-Кунья.
Да пабудовы Суэцкага каналу, востраў Сьвятой Гэлены быў важнай кропкай на шляху караблёў у Індыйскі акіян.
Востраў атрымаў вядомасьць дзякуючы Напалеону Банапарту, які тут правёў свае апошнія гады жыцьця. Два месцы дзе ён жыў, і даліна ў якой ён пахаваны, зьяўляюцца тэрыторыяй Францыі.
Пасьля англа-бурскіх войнаў, некаторыя буры таксама былі сасланыя на Сьвятую Гэлену.
[рэдагаваць] Гісторыя
Востраў Сьвятой Гэлены быў адкрыты партугальцамі 21 траўня 1502 году, у дзень сьвятой Гэлены. У 1506 годзе Трыстан дэ Кунья, партугальскі вандроўнік, адкрыў астравы названыя ў яго гонар. У 1659 годзе Ангельшчына адваявала астравы ў Галяндыі, і разьмясьціла тут пункт забесьпячэньня пітной вадой і харчаваньнем караблёў на шляху ў Індыю, а таксама вайсковую базу.
Адкрыцьцё Суэцкага канала зьнізіла каштоўнасьць вострава. У часе Другой сусьветнай вайны на востраве Ўшэсьця была разьмешчана вайскова-паветраная база ЗША. У 1954 годзе на гэтай базе зьявілася амэрыканская станцыя сачэньня за ракетамі, якія запускаліся з паўвострава Флорыда. У часе Фолклэндзкага канфлікту востраў Ўшэсьця служыў базай для брытанскіх войскаў.
[рэдагаваць] Геаграфія
Востраў Сьвятой Гэлены мае вульканічнае паходжаньне. У паўднёвай частцы знаходзіцца некалькі кратэраў вышынёй да 818 мэтраў. Клімат пасатны, трапічны. У некаторых раёнах колькасьць ападкаў складае да 1000 мм у год, але ў Джэймзтаўне толькі 140 мм у год.
Расьліннасьць на Сьвятой Гэлене трапічная, растуць эўкаліпты, кіпарысы. Значная плошча пакрытая лугамі.
Востраў Ушэсьця таксама вульканічнага паходжаньня. Востраў мае выгляд плято, з патухлымі кратэрамі, вышынёй да 858 м. Востраў знаходзіцца на надводным хрыбце. Клімат трапічны, ападкі складаюць 700—1000 мм.
Трыстан-дэ-Кунья — група з чатырох астравоў вульканічнага паходжаньня. Вышыня кратэраў да 2060 мэтраў.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Востраў Сьвятая Гэлена — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Афрыкі | |
|---|---|
|
Буркіна-Фасо · Бэнін · Гамбія · Гана · Гвінэя · Гвінэя-Бісаў · Каба-Вэрдэ · Кот д’Івуар · Лібэрыя · Малі · Маўрытанія · Нігер · Нігерыя · Сьера-Леонэ · Сэнэгал · Тога
|
|
| Залежныя |
Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне (Вялікабрытанія) · Канарскі архіпэляг (Гішпанія) · Мадэйра (Партугалія) · Маёта (Францыя) · Мэлілья (Гішпанія) · Рэюньён (Францыя) · Сьв. Гэлена² (Вялікабрытанія) · Сакотра (Емэн) · Сэўта (Гішпанія)
|
| Непрызнаныя | |
| 1 Часткова ў Азіі ² Уключаючы залежныя востраў Ушэсьця і Трыстан да Кунья | |
