Зымбабвійскі даляр
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Зымбабвійскі даляр | |
|---|---|
| Краіна: | Зымбабвэ |
| Падзел: | цэнт |
| Код ISO-4217: | ZWD |
| Скарачэньне: | Z$ |
| Абменны курс: (1 лістапада 2007 (Даляр ЗША)) |
1 200 000 |
Зымбабві́йскі даля́р (па-ангельску: Dоllar of Zimbabwe; код ISO 4217: ZWD) – афіцыйная валюта Зымбабвэ. Дзеліцца на 100 цэнтаў. Мае скарачэньне “$” ці “Z$” каб адрозьніць ад іншых даляравых валютаў.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Першы даляр
Першы зымбабвійскі даляр быў уведзены ў 1980 годзе для замены радэзійскага даляра. Пры увядзеньні, зымбабвійскі даляр каштаваў меней аднаго амэрыканскага даляра. Тым ня меней, курс рухнуў вельмі хутка. У 2006 годзе зымбабвійскі даляр суадносіўся да амэрыканскага як 1 000 000 да 1.
[рэдагаваць] Другі даляр
У кастрычніку 2005 года, кіраўнік Нацыянальнага банка Зымбабвэ абвясьціў аб намеры ўвядзеньня новай валюты, але ў ліпені 2006 года міністар фінансаў Зымбабвэ спыніў ўвядзеньне новай валюты да дасягненьня макраэканамічнай стабілізацыі.
Тым ня менш, новы даляр быў уведзены 1 жніўня 2006 года замяніўшы стары даляр па курсу 1 : 1000. Новы даляр дзяліўся на 100 цэнтаў, але ў нашы дні яны ўжо не ўжываюцца. Ня гледзячы на прынятыя меры стабілізацыі курса не атрымалася дасягнуць і да нашых дзён. У 2007 годзе інфляцыя складае больш 4 500 % у месяц (да канца года перавысіла 100 000 %).
У сувязі з тым, што інфляцыя на сярэдзіну ліпеня 2008 году па афіцыйных дадзеных склала 2,2 млн.% у гадавым разьліку (па неафіцыйных - 12.5 млн.%), урад краіны ўвёў у абарачэньне банкноты вартасьцю 100 млрд. даляраў (на якую можно купіць чатыры апэльсіна). Напрыклад, банка піва 7 ліпеня 2008 году ў 17:00 па мясцовым часе каштавала 100 млрд. зымбабвійскіх даляраў, ужо праз гадзіну яна стала каштаваць 150 млрд.
| Афіцыйны ўзровень інфляцыі ў Зымбабвэ | |||||||||||
| год | Інфляцыя ў % | год | Інфляцыя ў % | год | Інфляцыя ў % | год | Інфляцыя ў % | год | Інфляцыя ў % | год | Інфляцыя ў % |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1980 | 7 % | 1981 | 14 % | 1982 | 15 % | 1983 | 19 % | 1984 | 10 % | 1985 | 10 % |
| 1986 | 15 % | 1987 | 10 % | 1988 | 8 % | 1989 | 14 % | 1990 | 17 % | 1991 | 48 % |
| 1992 | 40 % | 1993 | 20 % | 1994 | 25 % | 1995 | 28 % | 1996 | 16 % | 1997 | 20 % |
| 1998 | 48 % | 1999 | 56.9 % | 2000 | 55.22 % | 2001 | 112.1 % | 2002 | 198.93 % | 2003 | 598.75 % |
| 2004 | 132.75 % | 2005 | 585.84 % | 2006 | 1 281.11 % | 2007 | 66 212.3 % | 2008 | 231,150,888.87 % | ||
Зь ліпеня ў Зымбабвэ праводзіліся дзьве дэнамінацыі. У выніку з зымбабвійскіх даляраў у агульнай складанасьці «зьнікла» 13 нулёў. Аднак гэта не спыніла інфляцыю і не палепшыла эканамічнага становішча насельніцтва, каля 80 адсоткаў якога жывуць за рысай беднаты і ня маюць працы. У краіне не хапае ня толькі прадуктаў і тавараў першай неабходнасьці, але нават банкнот. Яшчэ ў ліпені стала вядома, што ў краіне сканчаецца папера для друкаваньня грошай, бо яе пастаўшчык быў змушаны спыніць супрацоўніцтва з рэжымам Робэрта Мугабэ.
У верасьні 2008 Цэнтрабанк Зымбабвэ дазволіў хадню замежнай валюты ў краіне (бацванская пула, паўднёваафрыканскі рэнд, даляр ЗША, эўра і брытанскі фунт). У выніку нацыянальная валюта апынулася незапатрабаванай. Мяркуецца, што гэты дазвол будзе дзейнічаць на працягу паўтара году ў якасьці «экспэрымэнту». Чыньнікам стала інфляцыя, якая ў чэрвені бягучага году склала 11,2 мільёна адсоткаў у гадавым вырахаваньні. У параўнаньні з траўнем яна вырасла на дзевяць мільёнаў адсоткаў. Па неафіцыйных дадзеных, гэты паказчык яшчэ вышэй.
У верасьні 2008 году інфляцыя ў Зымбабвэ дасягнула новага рэкорду, павялічыўшыся да 231 мільёна адсоткаў у год. Рост тэмпаў інфляцыі ў краіне адбыўся з-за росту коштаў на хлеб і збожжавыя. Па ацэнках ААН, харчовай дапамогі патрабуюць два мільёны зымбабвійцаў.[1]
З сярэдзіны 2008 году ўрад Зымбабвэ не публікуе дадзеных аб тэмпах інфляцыі ў краіне.
Становішча зь інфляцыяй у краіне, якая пабіла ўсе гістарычныя максымумы, не палепшылася, нягледзячы на дамову аб падзеле ўлады ў краіне паміж прэзыдэнтам Робэртам Мугабэ і лідэрам апазыцыі Морганам Тсвангіраі. Апошні атрымаў пасаду прэм'ер-міністра, аднак дамовіцца аб складзе ўрада бакам не атрымалася.
У сярэдзіне красавіка 2009 году ўрад Зымбабвэ прыняў рашэньне прыпыніць функцыянаваньне нацыянальнай валюты. Урадавая пастанова ўзаконіла існую практыку, паколькі даляр фактычна зьнік з абарачэньня. Па словах міністра эканомікі краіны Элтана Мангомы, зымбабвійскі даляр ня будзе прымацца да аплаты на працягу года, паколькі «яго кошт не забясьпечаная нічым».[2]
[рэдагаваць] Дэнамінацыя
Нацыянальны Банк Зымбабвэ 2 лютага 2009 года правёў дэнамінацыю, а так сама выпусьціў у абарачэньне семь новых банкнотаў. Пасьля дэнамінацыі старыя 10 трыл'ёнаў зымбабвійскіх даляраў - банкнота максымальнай вартасьці, стала каштаваць 10 новых даляраў. Такім чынам, з банкнотаў былі выдалены 12 нулей.
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Зымбабвійскі даляр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Рэзэрвовы Банк Зымбабвэ (анг.)


