Баб-эль-Мандэбскі праліў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Баб-эль-Мандэбскі праліў (араб. باب المندب (Баб-эль-Мандэб — «вароты сьлёз (смутку)»), фр. Bab-el-Mandeb) — праліў паміж паўднёва-заходнім ўскракам Арабійскай паўвыспы (дзяржава Емэн) і Афрыкай (дзяржавы Джыбуці і Эрытрэя). Злучае Чырвонае мора з Адэнскім залівам Арабійскага мора.

Найменшая шырыня 26,5 км, найменшая глыбіня на фарватэры 182 м.