Буйвал афрыканскі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Буйвал афрыканскі | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Атрад | Парнакапытныя |
| Сямейства | Пустарогія |
| Род | Syncerus |
| Від | Буйвал афрыканскі |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Syncerus caffer | |
Буйвал афрыканскі, або кафрскі (Syncerus caffer) — від быкоў, шырока распаўсюджаны ў Афрыцы. Адзіны від, які застаўся з роду Syncerus.
Вышыня ў холцы ў дарослых самцоў можа дасягаць 1,6 м, а даўжыня цела — 3,4 м. Вага буйнога экзэмпляра можа складаць 700 кг, а ў асобных выпадках да 900 кг. Звычайна дарослы самец важыць каля 600 кг.
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |