Бурундыйскі франк
| Бурундыйскі франк | |
| Краіна | Бурундзі |
|---|---|
| Падзел | сантым |
| Код ISO-4217 | BIF |
| Скарачэньне | FBu |
| Абменны курс: (23 студзеня 2008 (Даляр ЗША)) |
1 137,05 |
Бурунды́йскі фра́нк (код ISO 4217: BIF) — афіцыйная валюта Бурундзі. Ён дзеліцца на 100 сантымаў, але на самой справе сантымы ніколі не выкарыстоўваліся. Толькі, калі ў Бурундзі выкарыстоўваўся Франк Бэльгійскага Конга ўжываліся сантымы.
Франк ўжываўся ў якасьці бурундыйскай валюты з 1916 году, калі Бэльгія атрымала былую нямецкую калёнію. У гэты час Франк Бэльгійскага Конга замяніў Нямецкую Ўсходнеафрыканскую рупію. У Бурундзі валюта Бэльгійскага Конга ўжывалася да 1960 году, калі яе замяніў Руандыйскі і Бурундыйскі франк. Уласная валюта была ўведзеная ў 1964 годзе.
У наш час існуюць пляны ўвядзеньня агульнай валюты: Усходнеафрыканскага шылінга, для пяці краінаў Ўсходнеафрыканскага Зьвязу ў 2009 годзе.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Бурундыйскі франк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||||||
| Гэта — накід артыкула пра валюту. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |