Эгіпецкі фунт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
100 EPT obverse.JPG

Эгіпецкі фунт — грашовая адзінка дзяржавы Арабская Рэспубліка Эгіпет.

Адзін эгіпецкі фунт роўны 100 піястрам. Міжнароднае абазначэньне: EGP. На эгіпецкіх цэньніках часьцей сустракаецца іншая скарочаная назва фунта - LE (Ад франц. - Livre égyptienne).

У грашовым звароце знаходзяцца банкноты наміналам у 25 і 50 піястраў, 1, 5, 10, 20, 50, 100 і 200 фунтаў; манэты ў 25, 50 піястраў і 1 фунт.

На купюрах намаляваныя старажытныя храмы Эгіпту або мячэты, надпісы зробленыя на арабскай і ангельскай мовах.