Альжырскі дынар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Альжырскі дынар — нацыянальная валюта Альжыру, роўная 100 сантымам. У абароце знаходзяцца банкноты наміналамі 100, 200, 500, 1000 і 2000 дынараў і манэты наміналамі 1/4, 1/2, 1, 2, 5, 10, 20, 50 і 100 дынараў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да незалежнасьці грашовай адзінкай краіны быў альжырскі франк. Па здабыцьці незалежнасьці ў 1964 годзе Альжыр ўвёў у абарачэньне ўласную валюту — альжырскі дынар.

У ходзе дэвальвацыі дынара ў красавіку і верасьні 1994 году альжырскі дынар страціў больш за 60% кошту. У разьліку бюджэту на 1998 год яго курс ацэньваўся 58 дынараў = 1 даляр. На 1999 плянавалася зьніжэньне курсу да 59,5 дынараў = 1 даляр. У сакавіку 1999 г. афіцыйна курс даляра склаў 64,55 дынара.