Добра
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Добра | |
|---|---|
| Краіна: | Сан Том і Прынсэп |
| Падзел: | сэнтыма |
| Код ISO-4217: | STD |
| Скарачэньне: | |
| Абменны курс: (5 лютага 2008 (Даляр ЗША)) |
14 445 |
Добра (код ISO 4217: STD) – афіцыйная валюта Сан Том і Прынсэп. Дзеліцца на 100 сэнтыма, якія ў наш час не ўжываюцца. Добра была ўведзена ў 1977 годзе пасьля атрыманьня краінай незалежнасьці каб замяніць партугальскі эскуда.
[рэдагаваць] Манэты
У 1977 годзе былі ўведзены манэты вартасьцю 50 сэнтыма, 1, 2, 5, 10 і 20 добра. У 1990 годзе была ўведзена манэта 50 добра. У 1997 годзе, у сувязі с інфляцыяй да іх былі дададзены манэты вартасьцю 100, 250, 500, 1000 і 2000 добра. На усіх манэтах маецца выява дзяржаўнага гербу краіны і тэкст: “Aumentemos a Produção".
[рэдагаваць] Банкноты
У 1977 годзе у абарачэньне былі ўведзены банкноты вартасьцю 50, 100, 500 і 1000 добра. У 1996 годзе да іх дадалі банкноты вартасьцю 5000, 10 000, 20 000 і 50 000 добра. Банкноты меншай вартасьці былі заменены манэтамі ў 1997 годзе. У 2006 годзе ў банкнотах былі ўведзены дадатковыя ступені абароны. Усе банкноты маюць выяву Рэі Амадора.


