Эрытрэйская накфа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Накфа (па-ангельску: nakfa) — валюта Эрытрэі, складаецца з 100 цэнтаў. Яе міжнароднае абазначэньне па ISO 4217 — «ERN». Дадзеная грашовая адзінка была ўведзеная ў 1997 годзе, замяніўшы па намінале этыёпскі быр. Названая ў гонар мястэчка Накфа, якое атрымала вядомасьць у часе вайны за незалежнасьць Эрытрэі.