Даласі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Даласі | |
|---|---|
| Краіна: | Гамбія |
| Падзел: | бубут |
| Код ISO-4217: | GMD |
| Скарачэньне: | |
| Абменны курс: (29 студзеня 2008 (Беларускі рубель)) |
0,0104 |
Даласі (па-ангельску: dalasi, код ISO 4217: GMD) – афіцыйная валюта Гамбіі. Даласі дзеліцца на 100 бубутаў. Валюта была ўведзена ў 1971 годзе, каб замяніць Гамбійскі фунт.
[рэдагаваць] Манэты
У 1971 годзе былі ўведзены манэты вартасьцю 1, 5, 10, 25 і 50 бутутаў, і 1 даласі. Дызайн адваротнага боку быў узяты з манэтаў папярэдняй валюты.
Новая манэта ў 1 даласі была ўведзена ў 1987 годзе, яе дызайн быў скапіраваны з 50 пэнсавай манэты брытанскай валюты.
У нашыя дні выкарыстоўваюцца манэты вартасьцю 25 і 50 бутутаў і 1 даласі.
[рэдагаваць] Банкноты
Зараз у абарачэньні знаходзяцца банкноты вартасьцю 5, 10, 25, 50 і 100 даласі. Учасны выгляд банкноты прынялі з 1996 годзе. 27 ліпеня 2006 года паралельна былі уведзены банкноты такога ж дызайну, але з больш высокай ступеньню абароны.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Даласі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

