Каморскі франк
| Каморскі франк | |
| Краіна | Каморскія выспы |
|---|---|
| Падзел | сантым |
| Код ISO-4217 | KMF |
| Абменны курс: (31 студзеня 2008 (Даляр ЗША)) |
330,995 |
Каморскі франк (па-француску: franc comorien, па-арабску: فرنك قمري, код ISO 4217: KMF) — афіцыйная валюта Каморскіх выспаў. Франк дзеліцца на 100 сантымаў, але ў наш час яны выйшлі з абарачэньня.
Францускі франк прыйшоў у Каморскія выспы разам з усталяваньнем тут францускага пратэктарату ў 1886 годзе. У 1891 годзе султан Саід Алі Анжуанскі ўвёў уласныя франкі, якія абарачаліся паралельна з францускай валютай. У 1912 годзе Каморы сталі мадагаскарскай правінцыяй, францускія грошы ўжываліся да 1925 года.
1 ліпеня 1925 году францускі ўрад згадзіўся на стварэньне Мадагаскарскага Банку са штаб-кватэрай у Парыжы, якому дазвалялася выпусьціць у абарачэньне валюту для Мадагаскарскай калёніі. Малагасійскі франк абарачаўся ў калёніі разам з францускім да 1943 году. З 1945 году малагасійскі франк пачаў называцца «малагасійскі і каморскі франк».
У 1960 годзе Мадагаскар атрымаў незалежнасьць, увёўшы ўласную валюту. У 1979 годзе ўрад Камораў падпісаў грашовае пагадненьне з Францыяй, згодна зь якім каморская валюта мела фіксаваны курс да францускага франка.
У сярэдзіне 90-х г.г. каморскі франк быў значна дэвальваваны ў адносінах да францускага франка, а пасьля пераходу Францыі на эўра курс каморскага франка да эўра быў зафіксаваны на ўзроўні 491,96775 каморскіх франкаў да 1 эўра.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Каморскі франк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||||||
| Гэта — накід артыкула пра валюту. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |