Сэйшэльская рупія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сэйшэльская рупія
Seychelles 100 Rupees 1981 front.jpg
Краіна Сэйшэлы
Падзел цэнт
Код ISO-4217 SCR
Скарачэньне SR ці SRe
Абменны курс:
(4 лютага 2008 (Даляр ЗША))
8,0235

Сэйшэ́льская рупія (код ISO 4217: SCR) — афіцыйная валюта Сэйшэлаў, дзеліцца на 100 цэнтаў. Валюта была ўведзеная 1914 годзе, для замены Маўрыкійскай рупіі, якая абарачалася на Сэйшэлах з 1877 года. У штодзённым жыцьці рупія звычайна скарачаецца да «SR» ці «SRe».

Першапачаткова, ў 1914 годзе рупія была ўведзена толькі ў банкнотах. Манэты былі ўведзеныя ў 1939 годзе.

Манэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1939 годзе былі ўведзены манэты вартасьцю 10, 25 цэнтаў, ½ і 1 рупія. У 1948 годзе да іх былі дададзены яшчэ манэты вартасьцю 1, 2 і 5 цэнтаў. Усе манэты былі аднаго памеру і вельмі падобнага дызайну.

Некаторыя зьмены ў складзе і выглядзе манэтаў былі ўведзеныя ў 1951, 1953 і 1954 г.г. У 1982 годзе была ўведзена манэта вартасьцю 5 рупій. У 1992 годзе манэта ў 1 цэнт была выведзеная з абарачэньня.

Банкноты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1914 годзе, урад Сэйшэлаў увёў у абарачэньне банкноты вартасьцю 50 цэнтаў, 1, 5 і 10 рупій. У 1928 годзе да іх дадалі банкноту вартасьцю 50 рупій. Банкноты вартасьцю 50 цэнтаў і 1 рупія былі заменены манэтамі ў 1951 годзе, а ў 1968 замянілі і 5 рупій. Банкноты вартасьцю 20 і 100 рупій былі ўведзены ў 1968 годзе.

У 2005 годзе была ўведзена банкноты вартасьцю 500 рупій.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сэйшэльская рупіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў