Маўрыкійская рупія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Маўрыкійская рупія | |
|---|---|
| Краіна: | Маўрыкій |
| Падзел: | цэнт |
| Код ISO-4217: | MUR |
| Скарачэньне: | |
| Абменны курс: (1 лютага 2008 (Даляр ЗША)) |
28,2 |
Маўрыкі́йская рупія (па-француску: Roupie mauricienne, код ISO 4217: MUR) — афіцыйная валюта Рэспублікі Маўрыкій. Дзеліцца на 100 цэнтаў.
Рупія была прынятая ў якасьці мясцовай маўрыкійскай валюты ў 1876 годзе. Рупія была выбрана з-за прытоку індыйскай рупіі разам з масавай іміграцыяй з Індыі. З мэтай замены індыйскай рупіі і была ўведзена мясцовая валюта. Маўрыкійская валюта ўжывалася ў на Сэйшэлах да 1914 году, калі была там заменена на Сэйшэльскую рупію.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Маўрыкійская рупія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

