Тан Швэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тан Швэ

Генэралісімус Тан Швэ (2 лютага 1933, К’яўксе, акруга Мандалай, М’янма) — ваенны дыктатар Бірмы з 23 верасьня 1992. Старшыня ваеннай хунты, якая з 15 лістапада 1997 г. носіць назву Дзяржаўны савет міру і разьвіцьця (SPDC). Займае пасаду Старшыні дзяржсавету.

Тан Швэ нарадзіўся ў беднай сям’і, працаваў на пошце. У 1953 па наборы для барацьбы з паўстанцамі і сэпаратыстамі ён паступіў у школу падрыхтоўкі афіцэраў, якую скончыў у 1954.