Эрых Фром

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эрых Фром
Erich Fromm
Нарадзіўся 23 сакавіка 1900 (114 гадоў)
Франкфурт-на-Майне, вобласьць Гесэн-Насаў, Каралеўства Прусія, Нямецкая Імпэрыя
Памёр 18 сакавіка 1980
Муральта, Лакарнскі раён, кантон Цічына, Швайцарыя
Грамадзянства Нямеччына
Навуковая сфэра грамадазнаўства, псыхалёгія
Месца працы Нью-Ёрскі ўнівэрсытэт (1962-1974)
Альма-матэр Гейдэльбэргскі ўнівэрсытэт (павет Карлсруэ, Рэспубліка Бадэн, Нямеччына)
Навуковы кіраўнік Альфрэд Вэбэр
Знакамітыя вучні Эліас Портэр
www.erich-fromm.de

Эрых Фром (па-нямецку: Erich Fromm 23 сакавіка 1900,Франкфурт-на-Майне - 18 сакавіка 1980, Лакарна) — нямецка-амэрыканскі філёзаф, сацыяльны псіхолаг, прадстаўнік нэафрэйдызму. Скончыў Гейдэльбэргскі ўнівэрсытэт, атрымаў ступень доктара філязофіі (1922). Вучыўся ў Бэрлінскім псіхааналітычным інстытуце (1923—1924). У 1929—1932 супрацоўнік Інстытуту сацыяльных досьледаў у Франкфурце-на-Майне. Пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў эміграваў у ЗША. Выкладаў у Інстытуце псіхааналізу ў Чыкага, у Калюмбійскім, Ельскім, Мічыганскім універсітэтах. У 1951—1967 жыў у Мэксыцы, быў прафесарам псіхіятрыі Нацыянальнага ўніверсітэту ў Мэхіка. У 1974 перасяліўся ў Швайцарыю.

Філязофія Эрыха Фрома[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Фрома, асоба зьяўляецца прадуктам дынамічнага ўзаемадзеяньня паміж прыроджанымі патрэбамі і ўплывам культуры, сацыяльных нормаў і прадпісаньняў. Лічыў, што ў кожнага чалавека ёсьць свая нязменная сутнасьць, якая захоўваецца як ядро ва ўсіх культурах і гістарычных абставінах. Адзначаў, што неад’емнай рысай чалавечага існаваньня ў сучасным «хворым» грамадзтве зьяўляюцца адзінота, ізаляцыя і адчужэньне, якія спадарожнічаюць дасягнутаму ўзроўню свабоды. Фром расчыніў некалькі шляхоў, якія выкарыстоўваюцца людзьмі дзеля пераадоленьня гэтых пачуцьцяў, «уцёкаў ад свабоды»: аўтарытарызм (празьмерная залежнасьць ад зьнешняй моцы і бездапаможнасьць альбо дамінаваньне і кантроль над другімі людзьмі), дэструктыўнасьць (пераадоленьне пачуцьця непаўнавартасьці праз зьнішчэньне або пакарэньне іншых), аўтаматызаваны канфармізм (страта індывідуальнасьці, абсалютнае падпарадкаваньне сацыяльным нормам і правілам). На ягоную думку, шлях да пабудовы «здаровага» грамадства ляжыць праз маральную абнову, творчую працу, духоўнае ачышчэньне чалавека, паглыбленьне ягонай здольнасьці да любові ў шырокім сэнсе слова. Распрацаваў канцэпцыю «сацыяльнага характару», пад якім разумеў ядро структуры характару, уласьцівае большасьці прадстаўнікоў пэўнай культуры. Адрозніваў асноўныя сацыяльныя тыпы характару: 1) рэцэптыўны (пасыўнасьць, спадзяваньне на дапамогу іншых людзей, даверлівасьць); 2) эксплюатуючы (эгацэнтрызм, выжываньне за кошт іншых, агрэсіўнасьць); 3) назапашвальны (жаданьне авалодаць як мага большай колькасьцю матэрыяльных дабротаў, улады і любові, кансэрватыўнасьць, падазронасьць); 4) рыначны (уяўленьне пра асобу як тавар, неразборлівасьць у сродках дасягненьня мэты, духоўная спустошанасьць); 5) прадуктыўны (незалежнасьць, здольнасьць да творчага мысьленьня, да шчырай любові, адказнай працы). Людзі з прадуктыўнай арыентацыяй маглі б скласці ў будучым дасканалае грамадства, якое Фром называў «гуманістычным абшчынным сацыялізмам». Асноўныя працы — «Уцёкі ад свабоды» (1941), «Чалавек для сябе» (1947), «Псіхааналіз і рэлігія» (1950), «Забытая мова (1951), «Здаровае грамадства» (1955), «Мастацтва любові» (1956), «Анатомія чалавечай дэструктыўнасьці» (1973) і інш. У 1986 у ФРГ (г. Цюбінген) заснавана Міжнароднае таварыства Фрома.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]