Ясьмін Гаўры
| Ясьмін Гаўры | |
| Дата нараджэньня | 23 сакавіка 1971 (42 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Манрэаль, Канада |
| Рост | 178 см |
| Грудзі | 90 см |
| Стан | 60 см |
| Сьцёгны | 89 см |
| Колер валасоў | чорныя |
| Вочы | гнядыя |
| Нацыянальнасьць | |
Ясьмін Гаўры (па-ангельску: Yasmeen Ghauri, урду: یاسمین غوری) — канадзкая топ-мадэль.
Біяграфія[рэдагаваць]
Ясьмін нарадзілася 23 сакавіка 1971 году ў горадзе Манрэаль (Канада) ў сям'і пакістанца і немкі. Яе бацька быў імамам.
Мадэльную кар'еру пачала з 17 гадоў. Вучачыся ў школе, працавала ў Макдональдсе, дзе Ясьмін заўважыў скаўт мадэльнага агенцтва. Бацькі Ясьмін былі супраць кар'еры мадэлі.
У 1998 годзе была адным з анёлаў Victoria's Secret.
Ясьмін была тварам такіх марак, як Christian Dior, Chanel, Emmanuel Ungaro, Escada, Gianfranco Ferré, Versace, Hermès, Lanvin, Оscar de la Renta, Ralph Lauren, Revlon, Sonia Rykiel и Valentino.
Зьяўлялася на вокладках такіх часопісаў, як "Cleo", "Marie Claire" (Аўстралія, Францыя, Італія, Гішпанія, Вялікабрытанія), "Shape", "Photo Life", "Flare", "ELLE" (Францыя, Нямеччына, Італія, Мэксыка, Сынгапур, Вялікабрытанія, ЗША), "Vogue" (Нямеччына, Гішпанія і Італія) і "Cosmopolitan" (ЗША).
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
- Профіль на fashionmodeldirectory.com
|
||||||||