Адрыяна Ліма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адрыяна Ліма
Adriana Lima by David Shankbone.jpg
Адрыяна Ліма на вокладцы часопіса GQ
Дата нараджэньня 12 чэрвеня 1981 (31 год)
Месца нараджэньня Сальвадор, Баія
Рост 178 см
Вага 59 кг
Грудзі 85 см
Стан 58 см
Сьцёгны 90 см
Колер валасоў брунэтка
Вочы сера-блакітныя
Нацыянальнасьць Сьцяг Бразыліі Бразылія
www.adrianaflima.com

Адрыя́на Франчэска Лі́ма (па-партугальску: Adriana Lima, нарадзілася 12 чэрвеня 1981, Сальвадор) — бразыльская супэрмадэль, найболей вядомая як адзін з анёлаў Victoria's Secret. У сродках масавай інфармацыі Ліму часта завуць адной з самых прыгожых жанчын плянэты.

Біяграфія [рэдагаваць]

Нарадзілася будучая зорка подыюма 12 чэрвеня 1981 году ў бразыльскім горадзе Сальвадор. Яе бацька Нэльсан Торэс і маці Граца Ліма былі сацыяльнымі працаўнікамі. У ёй цячэ кроў французаў, партугальцаў, амэрыканскіх індзейцаў і зусім крыху ад жыхароў Карыбскіх выспаў. У 13 гадоў яе заўважыў у гандлёвым цэнтры агент мадэльнага агенства і запрасіў на кастынг. З тых часоў яе кар'ера імкліва ідзе ўверх.

У 1996 годзе яна стала пераможцам бразыльскага фіналу конкурсу мадэляў, якое ўладжвала агенцтва Ford Models, а на міжнародным - заняла другое месца.

У 1998 годзе Адрыяна падпісала кантракт з Elite і пераехала ў Нью-Ёрк.

З 2001 году зьяўляецца адным з Victoria's Secret Angels, падпісаўшы кантракт з гэтым вядомым брэндам адзежы і жаночай бялізны. За гэты час яна ўпрыгожыла сабой вокладкі такіх вядомых часопісаў, як GQ, Elle, Esquire і т.д. і прымала ўдзел ва ўсіх Victoria's Secre Fashion Show — адным з самых вядомых модных паказаў сьвету.

Цяпер яна жыве ў Нью-Ёрку і заручаная з сэрбскім баскетбалістам Марка Ярычам, які выступае ў НБА за клюб Мінэсоты.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Адрыяна Лімасховішча мультымэдыйных матэрыялаў