Карэн Мюлдэр
| Карэн Мюлдэр | |
| Дата нараджэньня | 1 ліпеня 1970 (41 год) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Влардынген, Нідэрлянды |
| Рост | 178 см |
| Грудзі | 85 см |
| Стан | 60 см |
| Сьцёгны | 86 см |
| Колер валасоў | бляндынка |
| Вочы | блакітныя |
| Нацыянальнасьць | |
Карэн Мюлдэр (па-нідэрляндзку: Karen Mulder) — нідэрляндзкая мадэль, вядомая як адна з Анёлаў Victoria’s Secret.
[рэдагаваць] Біяграфія
Карэн Мюлдэр нарадзілася 1 ліпеня 1970 году ў Влардынгене, Нідэрлянды. Яе бацька Бэн Мюлдэр працаваў падатковым інспэктарам, а маці Марэйкэ — сакратар. Таксама ў Карэн ёсьць малодшая сястра — Саскія.
У 1985 годзе сям'я адправілася ў вандраваньне на поўдзень Францыі, дзе Карэн убачыла аб'яву аб конкурсе Elite Model Management «Look of the Year» у Ніцы, і вырашыла прыняць у ім удзел.
Карэн удзельнічала ў рэклямных кампаніях 123, Calvin Klein, Celine, Cerruti 1881, Chloe, Christian Dior, Escada, Garnier, Genny, Giorgio Armani, Guess, Jean Paul Gaultier, Lanvin, Nivea, Ralph Lauren, Swarovski, Valentino, Versace і Yves Saint Laurent. Таксама была адной з Анёлаў Victoria's Secret.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Анёлы Victoria’s Secret | |
|---|---|
| Дзейсныя | |
| Былыя |
Эна Бэатрыс Барос · Тайра Бэнкс · Жызэль Бюндхэн · Ясьмін Гаўры · Ізабэль Гулар · Летыцыя Каста · Хэлена Крыстэнсэн · Карэн Мюлдэр · Даніела Пештава · Рэбэка Ромэйн · Інэс Рывэра · Стэфані Сэймур
|
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |