Голда Мэір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Голда Мэір
גולדה מאיר
Golda Meir 03265u.jpg
4-ты Прэм'ер-міністар Ізраілю
17 сакавіка 1969 — 3 чэрвеня 1974
Папярэднік: Ляві Эшкаль
Наступнік: Іцхак Рабін
2-гі Міністар замежных справаў Ізраілю
18 чэрвеня 1956 — 12 студзеня 1966
Папярэднік: Машэ Шарэт
Наступнік: Аба Эбан
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзілася: 3 траўня 1898

Сьцяг Расейскай імпэрыі (1858—1883) Кіеў, Расейская Імпэрыя
Памерла: 8 сьнежня 1978

Сьцяг Ізраілю Ерусалім, Ізраіль
Партыя: Q1453052, Q2579409
Дзеці: Мэнахем, Сара
Бацькі: Мойшэ-Іцхок Мабовіч
Блюма Мабовіч
Адукацыя: педагагічны каледж
Рэлігія: юдэйка

Голда Мэір (іўрыт: גּוֹלְדָּה מֵאִיר Аўдыё He-Golda Meir.ogg ; дзявочае прозьвішча — Мабовіч, прозьвішча па мужу — Мэерсон 3 траўня 1898, Кіеў8 сьнежня 1978, Ерусалім) — дзяржаўны дзеяч і дыплямат Ізраіля. Прэм’ер-міністар Ізраіля (19691974), міністар замежных справаў (19561966). Генэральны сакратар сацыял-дэмакратычнай партыі Ізраіля. З 1972 году віцэ-прэзыдэнт, з 1976 году — ганаровы прэзыдэнт Сацыялістычнага інтэрнацыяналу. Акрамя гэтага была першым амбасадарам Ізраіля ў СССР, займала пасаду міністра працы. Яе дзяцінства прайшло на беларускай зямлі — у Пінску. Яе подпіс, сярод іншых, стаіць пад Дэклярацыяй Незалежнасьці Ізраіля.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяцінства й маладосьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адна з самых знакамітых жанчын XX стагодзьдзя нарадзілася ў 1898 годзе ў Расейскай імпэрыі, у Кіеве, у сям’і цесьляра Мойшэ Іцхoка і Блюмы Мабавіч. У 1903 годзе Мабавічы, асьцерагаючыся пагромаў, пераехалі з Кіева ў Пінск, у дом бабулі і дзядулі Голды. У пошуках лепшага жыцьця Мошэ Іцхак Мабавіч эміграваў у Амэрыку. Праз тры гады, ў 1906 годзе, жонка з трыма дачкамі выехала да яго.

Голда Мэір зь дзевяці гадоў пачала працаваць у краме, якой валодала яе маці ў Мілуокі. Чатырнаццацігадовай дзяўчынай зьбегла з дому да старэйшай сястры Шаны ў Дэнвэр, каб пазбавіцца прымусовага шлюбу з трыццацігадовым страхавым агентам і мець магчымасьць атрымаць сярэднюю адукацыю. Брала актыўны ўдзел у сыянісцкай суполцы Дэнвэру, стала шчырай прыхільніцай руху «Поале Цыён» («Працоўныя Сыёну»). Там жа пазнаемілася з будучым мужам Морысам Мэірсонам. Пазьней пасварылася зь сястрой ды вярнулася ў Мілуокі, дзе і скончыла ў 1916 годзе сярэднюю школу Паўночнай акругі ў якасьці віцэ-прэзыдэнта свайго кляса.

У 1921 годзе яна разам з мужам перабралася зь Мілуокі ў Палестыну, у тады яшчэ маленькае мястэчка Тэль-Авіў, дзе ўладкавалася ў кібуц «Мерхавія».

Шлях у палітыку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У «Мерхавіі» пачалася палітычная кар’ера Голды Мэір. Спачатку яе абралі ў кіраваньне паселішча, потым — дэлегатам на зьезд кібуцкага руху, дзе Голда сустрэла лідэраў працоўнага руху, у тым ліку і будучага прэм’ер-міністра Ізраіля Бэн-Гурыёна.

У 1929 і 1930 гадах Голда Мэір часта выяжджала за мяжу па справах Жаночай працоўнай рады. Яна прадстаўляла габрэйскія жаночыя арганізацыі Палестыны ў ЗША (19321934). Пасьля вяртаньня на Блізкі Ўсход яна была абраная ў выканаўчы камітэт прафсаюзнага аб’яднаньня Гістадрут.

У 1940-я гады Мэір удзельнічала ў барацьбе габрэйскага народа за атрыманьне дзяржаўнай незалежнасьці, якая знаходзілася з 1920 году пад мандатам Вялікабрытаніі.

29 лістапада 1947 году ў Нью-Ёрку на ссэсіі ААН была прынятая пастанова аб падзеле Палестыны на дзьве незалежныя дзяржавы, але арабы адпрэчылі пастанову ААН. Габрэі ж вырашылі са зброяй у руках адстойваць сваё права на стварэньне незалежнай дзяржавы. Мэір адправілася ў ЗША, дзе выступала перад супляменьнікамі з заклікам аказаць дапамогу. За шэсьць тыдняў яна сабрала 50 мільёнаў даляраў.

Пасьля стварэньня ў траўні 1948 году дзяржавы Ізраіль ужо ў верасьні Мэір была накіраваная першым дыпляматычным прадстаўніком Ізраіля ў Маскву, дзе працавала цягам сямі месяцаў. Пасада прынесла ёй папулярнасьць і яна была прызначаная на пост міністра працы Ізраіля.

Палітычная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выява Голды Мэір на банкноце ў 10000 шэкеляў

Таленты Мэір асабліва раскрыліся падчас наступнага знаходжаньня на пасадзе міністра замежных справаў (19561966).

З 1966 па 1968 год Голда Мэір займала пост генэральнага сакратара сацыял-дэмакратычнай сіянісцкай партыі МАПАЙ (Партыя працоўных Ізраіля). Затым на працягу пяці гадоў яна ўзначальвала ўрад Дзяржавы Ізраіль (19691974), увайшла ў сусьветную палітычную эліту, удзельнічала ў рашэньні шэрагу важных міжнародных праблемаў.

Апошнія гады Голды Мэір, калі яна дасягнула вяршыні сваёй кар’еры і стала старшынёй урада, былі самымі цяжкімі для Ізраіля. Сапраўднай трагедыяй зьявілася Вайна Суднага дня. Як вядома, вайна пачалася з правалу ізраільскай ваеннай выведкі, якая ня здолела распазнаць прыкметы падрыхтоўкі эгіпецка-сырыйскага наступу.

Да канца вайны Войска Абароны Ізраіля знаходзілася на адлегласьці 35 кілямэтраў ад Дамаску і 101 кілямэтра ад Каіру. Тое, што гэтая кровапралітная вайна была спыненая, — заслуга Голды Мэір.

У 1972 годзе Голда сама сышла ў адстаўку. Але з палітыкай не раставалася. У тым жа годзе яна стала віцэ-прэзыдэнтам, а з 1976 году — ганаровым прэзыдэнтам IV Інтэрнацыяналу.

Голда Мэір памерла ў Тэль-Авіве ў 1978 годзе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Голда Мэірсховішча мультымэдыйных матэрыялаў