Сьцяг Казахстану
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Блакітны сьцяг з залацістым нацыянальным арнамэнтам зьлева, залацістым сонцам і парылым сілуэтам арла ў цэнтры — сымбал волі, незалежнасьці й сувэрэнітэту Рэспублікі Казахстан. Сьцяг быў зацьверджаны 4 чэрвеня 1992 году, замяніўшы сабой сьцяг Казаскай ССР. Аўтар сьцяга — вядомы дызайнэр і мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Казахстану, Шакен Ніязбекаў.
Зьмест |
[рэдагаваць] Апісаньне
Дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Казахстан уяўляе сабой прастакутнае палотнішча блакітнага колеру з малюнкам у яго цэнтры сонца з прамянямі, пад якім – парылы арол. У тронка – вэртыкальная паласа з нацыянальным арнамэнтам. Малюнак сонца з прамянямі, арла і вэртыкальнай паласы з нацыянальным арнамэнтам – колеры золата. Суадносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні 1:2.
[рэдагаваць] Інтэрпрэтацыя
Аднаколернасьць фону — сымбал адзінства Казахстану.
Блакітны колер зьяўляецца традыцыйным для цюрскіх народаў. На сьцягу ён азначае бясконцасьць неба над усёй зямлёй і людзьмі, а таксама зьяўляецца сымбалам агульнага дабрабыту, спакою, міру і адзінства.
Сонца — крыніца жыцьця й энэргіі. Таму сілуэт сонца зьяўляецца знакам жыцьця. Час вызначаецца для вандроўцы рухам сонца. Па законе геральдыкі, сылуэт сонца зьяўляецца знакам багацьця. Таму не выпадкова ўсе 32 прамяня сонца ў сьцягу маюць форму збожжа — асновы багацьця і дабрабыту.
Арол або бэркут у сьветаразуменьні вандроўцаў займае адмысловае месца. Яго малюнак у гербах і сьцягах народаў і этнічных груп, якія засялялі Казахстан, мае даўнюю традыцыю. На мове сымболікі сылуэт арла азначае дзяржаўную ўладу, шырату і празорлівасьць. Для стэпнякоў гэта сымбал волі, незалежнасьці, імкненьня да мэты, да вышыні, палёт у будучыню. Разам з тым, арол, маючы магутную сілу, здольны даць годны адпор любому, хто спрабуе перашкодзіць у дасягненьні будучыні. Сылуэт арла паўстаў і ад ідэі імкненьня маладога сувэрэннага Казахстану ў вышыні сусьветнай цывілізацыі.
Зь левага боку, уздоўж тронка, ідзе тыповы нацыянальны арнамэнт, які ўвасабляе культуру і традыцыі Казахстану. У 1992—1996 гг. арнамэнт быў чырвонага колеру.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Сьцяг Казахстану — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Казахстан ў тэмах | ||
|---|---|---|
| Дзяржаўны лад • Герб • Сьцяг • Гімн • Адміністрацыйны падзел • Геаграфія • Гарады • Насельніцтва • Гісторыя • Эканоміка • Культура • Рэлігія • Літаратура • Музыка • Архітэктура • Сьвяты • Спорт • Прэса • Адукацыя • Навука • Транспарт • Узброеныя сілы • Вонкавая палітыка Водныя рэсурсы • Энэргетыка • Гадзінныя поясы • Мовы |
||
| Краіны Эўропы: Сьцягі | |
|---|---|
| Аўстрыя | Альбанія | Андора | Беларусь | Бэльгія | Баўгарыя | Босьнія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Вугоршчына | Гішпанія | Грэцыя | Данія | Ірляндыя | Ісьляндыя | Італія | Казахстан¹ | Латвія | Летува | Ліхтэнштайн | Люксэмбург | Македонія | Мальта | Малдова | Манака | Нідэрлянды | Нарвэгія | Нямеччына | Польшча | Партугалія | Расея¹ | Румынія | Сан-Марына | Славаччына | Славенія | Сэрбія | Турцыя¹ | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швайцарыя | Швэцыя | Эстонія
Залежныя тэрыторыі: Аландзкія выспы | Гернсі | Гібральтар | Джэрсі | Выспа Мэн | Фарэрскія выспы | Шпіцбэрген | Ян-Майен Непрызнаныя дзяржавы (дэ-факта незалежныя): Абхазія | Косава і Метохія | Нагорны Карабах | Паўднёвая Асэтыя | Прыднястроўе ¹ У асноўным у Азіі
|

