Сьцяг Румыніі
Сьцяг Румыніі ўяўляе сабой чырвоны-жоўта-сіні трыкалёр — 3 вэртыкальных лініі роўнай шырыні. Быў прыняты ў 1848 годзе падчас рэвалюцыі ў Валахіі. Сьцяг нагадвае сабой некаторыя іншыя сьцягі Эўропы.
Малюнак сьцягу ствараўся пад відавочным уплывам францускага сьцягу ў 1840-я гады, аднак, колеры сьцягу маюць, мабыць, больш старажытнае паходжаньне. Упершыню яны сустракаюцца ў часы кіраваньня гаспадара Валахіі Міхая Адважнага (1593—1601). Ёсьць таксама вэрсія, што гэтыя колеры выкарыстоўваліся яшчэ ў часы гаспадара Малдовы Стэфана Вялікага (1457—1504). Чырвона-жоўта-сіні штандар стаў знакам рэвалюцыі 1821 году, узначаленай Тудорам Уладзімірэску.
З 1866 па 1948 год сьцяг Румыніі ўяўляў сабой гладкі трыкалёр. Пасьля 1948 г. на румынскім трыкалёры быў намаляваны герб СРР. У 1989 годзе ў сувязі з зьменай дзяржаўнага ладу герб з сьцяга быў прыбраны.
[рэдагаваць] Сьцяг Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі
Сьцяг Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі складаўся з чырвонай, жоўтай і сіняй палос, разьмешчаных вэртыкальна, з сіняй паласой у тронка. У сярэдзіне разьмешчаны герб Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі. Суадносіны бакоў сьцягу 7:10.
Падчас сьнежаньскай рэвалюцыі 1989 дэманстранты выразалі герб СРР з сьцягу, такім чынам вяртаючы сьцягу ранейшы выгляд, якім ён быў да 1948 году. 25 сьнежня 1989 у Румыніі адноўлены ранейшы сьцяг, без гербу СРР.
[рэдагаваць] Падобныя сьцягі
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Сьцяг Румыніі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Закон № 75 ад 16 ліпеня 1994 (рум.): вызначае памеры і колеры сьцягу, а таксама правілы яго выкарыстаньня
- Закон № 96 ад 20 траўня 1998 (рум.): усталяваў Дзень Сьцягу
| Краіны Эўропы: Сьцягі | |
|---|---|
|
Аўстрыя · Альбанія · Андора · Беларусь · Бэльгія · Баўгарыя · Босьнія і Герцагавіна · Ватыкан · Вялікабрытанія · Вугоршчына · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Македонія · Мальта · Малдова · Манака · Нідэрлянды · Нарвэгія · Нямеччына · Польшча · Партугалія · Расея¹ · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турэччына¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія Залежныя тэрыторыі: Аландзкія астравы · Гернсі · Гібральтар · Джэрсі · Востраў Мэн · Фарэрскія астравы · Шпіцбэрген · Ян-Майен Непрызнаныя дзяржавы (дэ-факта незалежныя): Абхазія · Косава і Метохія · Нагорны Карабах · Паўднёвая Асэтыя · Прыднястроўе ¹ У асноўным у Азіі
|
|