Сьцяг Баўгарыі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Баўгарыя складаецца з трох роўных па велічыні гарызантальных палос: зьверху белая, пасярэдзіне зялёная, зьнізу чырвоная. Першая зь іх увасабляе волю і мір, другая — лясы і сельская гаспадарка, трэцяя — кроў, разьлітую ў барацьбе за дзяржаўную незалежнасьць.
Раней на баўгарскім сьцягу ў верхнім левым куце быў намаляваны герб Баўгарыі, аднак ён быў выдалены са сьцяга ў 1990-я гады.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сьцяг Баўгарыі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||