Сьцяг Латвіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Рэспублікі Латвія, суадносіны бакоў 1:2

Сьцяг Ла́твіі ўяўляе сабой палатно 1:2 і складаецца зь дзьвюх гарызантальных цёмна-чырвоных палосаў, якія пасярэдзіне разьдзяляюцца тонкай белай палоскаю. Кожная з чырвоных палосак пры гэтым удвая таўсьцейшая за белую палоску. Чырвоны колер сымбалізуе кроў, што была пралітая за свабоду Латвіі. Варты ўвагі своеасаблівы карычнева-чырвоны колер (код: "1807C"), вядомы ў сьвеце таксама як "Латыскі чырвоны" ("Latvian Red"). Белы колер сымбалізуе чысьціню і справядлівасьць.

Заканадаўства абавязвае вывешваць сьцяг на дамах падчас дзяржаўных сьвятаў[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя згадкі аб чырвона-бела-чырвоным сьцягу датуюцца 13 стагодзьдзем. Гэта адзін з найстарэйшых ужываных сёньня сьцягоў. Сучасная вэрсія сьцягу распрацаваная ў траўні 1917 году латыскім мастаком Ансысам Цырулысам. Ён карыстаўся сярэднявечнымі крыніцамі, дзе апавядалася аб хрысьціянізацыі Латвіі крыжакамі.

Фармальна сьцяг быў прыняты як дзяржаўны 15 чэрвеня 1921 году і ўжываўся да анэксіі Латвіі Савецкім Саюзам у 1940 годзе. З 1940 па 1990 год Латвія (Латвійская ССР) мела іншы сьцяг, створаны па ўзоры сьцягоў усіх савецкіх рэспублікаў, а чырвона-бел-чырвоны сьцяг быў ва ўжытку ў шматлікіх уцекачоў на Захадзе.

27 лютага 1990 году чырвона-бел-чырвонаму сьцягу быў вернуты статус дзяржаўнага.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ [http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=52686 У Латвіі зьмякчылi пакараньне за невывешваньне сьцяга] // Зьвязда : газэта. — 5 лютага 2010. — № 21 (26629). — С. 1. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сьцяг Латвіісховішча мультымэдыйных матэрыялаў