Сьцяг Латвійскай ССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Сьцяг Латвійскай ССР 1953-1990

Сьцяг Латвійскай ССР — рэспубліканскі сымбаль Латвійскай ССР - адной з рэспубалік СССР. Сьцяг зацьверджаны 17 студзеня 1953 году. У сувязі з распадам СССР, Сьцяг Латвійскай ССР быў скасаваны 19 лютага 1990 году.

[рэдагаваць] 1940-1953

З 25 жніўня 1940 году сьцягам Латвійскай ССР было чырвонае палотнішча са скарочанай назвай рэспублікі LPSR (Latvijas Padomju Sociālistiskā Republika), выявай сярпа і молата і пяціканцовай зоркі ў левым верхнім куце.

[рэдагаваць] 1953-1990

Дзяржаўны сьцяг Латвійскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ўяўляе сабой прастакутнае палотнішча, якое складаецца з пяці гарызантальна размьешчаных каляровых палос: верхняй паласы чырвонага колеру, якія складаюць дзьве траціны шырыні сьцягу, двух белых і двух сініх што чаргуюцца паміж сабой хвалістых палос, якія паказваюць мора і складаюць адну траціну шырыні сьцягу. У верхнім куце чырвонай паласы палотнішча, у тронка, на адлегласьці адной пятай сьцягу ад тронка намаляваныя залатыя серп і молат і над імі чырвоная пяціканцовая зорка, апраўленая залатой аблямоўкай. Суадносіны шырыні сцягу да яго даўжыні 1:2.

[рэдагаваць] Глядзіце таксама



Сьцягі Рэспублік Савецкага Саюзу
Flag of the Soviet Union.svg Азэрбайджанская ССР | Армянская ССР | Беларуская ССР | Грузінская ССР | Казаская ССР | Кіргіская ССР |
Латвійская ССР | Летувіская ССР | Малдаўская ССР | Расейская СФСР | Таджыцкая ССР | Туркмэнская ССР |
Узбэцкая ССР | Украінская ССР | Эстонская ССР

Карэла-Фінская ССР (1940—1956) | Закаўкаская СФСР (1922—1936)

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах