Сьцяг Расейскай СФСР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Сьцяг РСФСР (19181920)
Сьцяг РСФСР (19541991)
З 1 лістапада 1991 па 25 сьнежня 1991 году
(РСФСР была пераназваная ў Расейскую Фэдэрацыю, сьцяг працягваў выкарыстоўвацца да 11 сьнежня 1993 году)

Сьцяг Расейскай СФСР — дзяржаўны сымбаль Расейскай СФСР.

Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі, устала неабходнасьць прыняцьця новага сьцягу Расейскай Савецкай Рэспублікі (пасьля II зьезду Рад, вызначылага фэдэрацыю — РСФСР). У якасьці нацыянальнага (дзяржаўнага) і камэрцыйнага (гандлёвага флёту) служыў бела-сіні-чырвоны сьцяг. У той час дзяржаўны сьцяг рэдка выкарыстоўваўся. Як правіла сьцягі былі толькі на суднах, як знак прыналежнасьці да дзяржавы і для пазначэньня службовых асоб зьмешчаных на іх.

Першым сьцягам новай Расейскай Савецкай Рэспублікі (неўзабаве пераназваная ў РСФСР) лічыцца сьцяг Інтэрнацыяналу, палотнішча чырвонага колеру, прыняты 5 (18) лістапада 1917 году на першым паседжаньні Першага Ўсерасейскага зьезду маракоў:

Падняць на ўсіх суднах Усерасейскага Ваеннага флёта замест Андрэеўскага сьцягу — сьцяг Інтэрнацыяналу ў знак таго, што ўвесь расейскі ваенны флёт, як адзін чалавек, устаў на абарону народаўладзьдзя ў асобе Саветаў працоўных, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.

Не ўсе маракі лічылі гэтае рашэньне бальшавікоў абавязковай пастановай, таму працягвалі выкарыстаць ранейшыя сьцягі, у тым ліку і службовыя.

Пасьля пераходу Кіраваньня марскімі сіламі Балтыйскага флёта ў падначаленьне Цэнтрабалту, 5 сьнежня 1917 году на штабным караблі «Крэчат» быў спушчаны сьцяг камандавалага флётам контар-адмірала А. Развозава і падняты сьцяг «Калектыўнага камандавалага» — Ваенна-апэратыўнага аддзела ЦКБФ (Цэнтральны камітэт Балтыйскага флёту), які ўяўляў сабой сьцяг Камандавалага флётам (1903 году) з чырвонымі літарамі «СФ» і «РР» нашытымі парамі крыж-накрыж на сінія прамяні крыжу.

… 5. Ваенна-апэратыўны аддзел трымае сьцяг Камандавалага флётам зь літарамі С. Ф. Р. Р. (гэта значыць «Вольны флёт Рэспублікі Расея»).[1]

16 сьнежня 1917 году, дэкрэтам СНК, былі скасаваныя ўсе старыя чыны, званьні і прывілеі, у тым ліку і сьцягі імпэратарскага флёта.

18 студзеня 1918 году ў Петраградзе, III Усерасейскі зьезд Рад, аформіў стварэньне РСФСР.

4 сакавіка 1918 году, загадам Рады камісараў Балтфлёта, скасаваны сьцяг Цэнтрабалту.

На паседжаньні УЦВК 8 красавіка 1918 году, наўзамен Андрэеўскага і нацыянальнага (сучасны трыкалор) сьцягоў, Я.М. Сьвярдловым было прапанавана абвясьціць чырвоны сьцяг дзяржаўным.

У процівагу прынятым у Вэксілялёгіі нормам (на сьцягу нельга выкарыстоўваць тэкст), дэкрэтам УЦВК[2] ад 14 красавіка 1918 году быў прыняты першы афіцыйны сьцяг:

Сьцягам Расейскай Рэспублікі ўсталёўваецца Чырвоны Сьцяг з надпісам «Расейская Сацыялістычная Фэдэратыўная Савецкая Рэспубліка».

Паводле ўзору, надпіс павінен быў выконвацца белымі літарамі ў тры радкі — «Россiйская Соцiалистическая Федеративная Совѣтская Республика» (у дарэформавым альфабэту).

20 красавіка 1918 году гэты сьцяг зацьверджаны загадам № 320 па флёце і Марскому ведамству:

…зацьверджаны УЦВК РСФСР малюнак Нацыянальнага і Ваеннага чырвонага сьцягу з надпісам «Расейская Сацыялістычная Фэдэратыўная Савецкая Рэспубліка», па ўзоры якога і падлягае вырабляць усе сьцягі… памер сьцягоў, якія вырабляюцца, павінен адпавядаць памеру аднастайных зь ім сьцягоў, цяпер існых… на сьцягах малога памеру вышэйпаказаны надпіс дапушчаецца рабіць не ўвесь цалкам, а толькі пачатковымі літарамі, напрыклад: Р.С.Ф.С.Р.

На справе гэты сьцяг не ўжываўся на флёце, бо надпіс на ім немагчыма было адрозьніць нават на малой адлегласьці. Замест яго выкарыстоўваўся проста чырвоны сьцяг. На гэта ў чэрвені 1918 году рушыла ўслед нота нямецкага амбасадара Мірбаха, якой ён апавясьціў, што «расейскім ваенным і марскім сьцягам будзе прызнаны толькі чырвоны сьцяг з надпісам „Расейская Сацыялістычная Фэдэратыўная Савецкая Рэспубліка“». Таму Народнаму Камісарыяту замежных спраў даручылі распрацаваць новыя сьцягі, якія і былі распрацаваныя мастакамі С.В. Чахоніным, Н.П. Калчаноўскім і В.Н. Сярэбраным.

16 чэрвеня 1918 году загадам па флёце і Марскому ведамству № 434:

«…Аб'яўляецца выпрацаваны Народным Камісарыятам па замежных справах і зацьверджаны Цэнтральным выканаўчым камітэтаў Рад узор сьцягу Расейскай Сацыялістычнай Фэдэратыўнай Савецкай Рэспублікі, наўзамен сьцягу, абвешчанага пры загадзе па флёце і Марскому ведамству ад 20 красавіка 1918 г. за № 320.
Падстава: Выпіс з пратаколу № 26 ад 24-га траўня 1918 г. паседжаньні Народнага Камісарыята па марскіх справах, п. 7.
Апісаньне: сьцяг Расейскай Рэспублікі чырвонага колеру. У верхнім левым куце нашываюцца або наносяцца фарбай літары Р.С.Ф.С.Р., паводле малюнка.
Літары залатыя, але для звычайнага ўжываньня (упрыгожваньні хат і інш.) можна ўжываць жоўтыя, па адценьні якія нагадваюць золата.
Даўжыня сьцягу ўдвая больш шырыні, даўжыня прастакутніка для літар у два з паловай разу менш даўжыні, шырыня прастакутніка ўдвая менш шырыні сьцягу».

Такім чынам Марское ведамства прыняло дзяржаўны сьцяг РСФСР.

10 ліпеня 1918 году, на V Усерасейскім зьездзе Рад, была прынятая Канстытуцыя РСФСР, якая абвяшчала:

…Артыкул 90.
Гандлёвы, марскі і ваенны сьцяг Р.С.Ф.С.Р. складаецца з палотнішча чырвонага (пунсовага) колеру, у левым куце якога, у тронка, наверсе, зьмешчаныя залатыя літары Р.С.Ф.С.Р. або надпіс: Расейская Сацыялістычная Фэдэратыўная Савецкая Рэспубліка.

Паводле прыкладаемых малюнкаў, прыняты Марскім ведамствам сьцяг аб'яўляўся марскім (ваенна-марскім), а ваенным (дзяржаўным) стаў сьцяг з залатымі літарамі Р.С.Ф.С.Р., разьмешчанымі ў выглядзе крыжа ў крыжы чырвонага палотнішчу (па правілах расейскай мовы, якія дзейнічалі на той момант, у абрэвіятурах пасьля кожнай літары ставілася кропка).

Аднак, са ўласьцівым тому часу прававым хаосам, варыянт з поўным найменьнем быў прыбраны з надрукаванай пазьней, рэфармаваным альфабэтам, Канстытуцыі. У прыкладаньні засталося адзіны малюнак ваеннага, дзяржаўнага і гандлёвага сьцягу: залатыя літары РСФСР (намаляваныя ў крыжы стылізаваным царкоўна-славянскім шрыфтам) акрэсленыя справа і зьнізу залатой аблямоўкай.

13 кастрычніка 1920 году дэкрэтам УЦВК занесена зьмена ў Канстытуцыю РСФСР:[3]

У зьмене 90 артыкулы Канстытуцыі Р.С.Ф.С.Р. аб усталяваньні аднастайнага гандлёвага, марскога і ваеннага сьцягу У.Ц.В.К. пастанаўляе:
1. Пакінуць існы ўзор у якасьці ваеннага сьцягу (чырвоны сьцяг з залатымі літарамі Р.С.Ф.С.Р. у левым верхнім крыжы).
2. Для гандлёвага сьцягу ўсталяваць чырвоны сьцяг з белымі літарамі Р.С.Ф.С.Р. вялікага памеру ў сярэдзіне сьцягу.
3. Для марскога сьцягу ўсталяваць чырвоны сьцяг з якарам і чырвонай зоркай пасярэдзіне і белымі літарамі Р.С.Ф.С.Р. у верхняй частцы якару.

З прычыны падпісаньня Берасьцейскай мірнай дамовы, РСФСР практычна засталася без ваеннага флёту, таму сьцяг гандлёвага флёта стаў першым сьцягам, які ўбачылі ў іншых дзяржавах.

Пасьля ўтварэньня СССР, 30 сьнежня 1922 году, і прыняцьці 12 лістапада 1923 году сьцягу СССР, сьцяг РСФСР адышоў на другі плян.

11 траўня 1925 году, на XII Усерасейскім зьездзе Рад, была прынятая новая Канстытуцыя РСФСР:

…§ 88. Дзяржаўны сьцяг Расейскай Сацыялістычнай Фэдэратыўнай Савецкай Рэспублікі складаецца з палотнішча чырвонага (пунсовага) колеру, у левым куце якога, у тронка наверсе, зьмешчаныя залатыя літары «Р.С.Ф.С.Р.».

21 студзеня 1937 году, Надзвычайным XVII зьездам Рад, зацьверджаная новая Канстытуцыя РСФСР, якая абвяшчала:

Артыкул 149. Дзяржаўны сьцяг Расейскай Савецкай Фэдэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі складаецца з чырвонага палотнішчу, у левым куце якога, у тронка наверсе, зьмешчаныя залатыя літары «РСФСР».

Пастановай Прэзыдыўма УЦВК ад 1 красавіка 1937 году быў зацьверджаны новы ўзор малюнка Дзяржаўнага сьцягу РСФСР, распрацаваны па даручэньні Прэзыдыўма УЦВК мастаком А.Н. Мількіным. У адрозьненьне ад сьцягу РСФСР ранейшага ўзору, новы сьцяг ня меў абведзенага залатымі лініямі крыжу, а абрэвіятура назвы рэспублікі была нанесеная звычайным шрыфтам, без падзяляльных кропак.

2 траўня 1954 году Вярхоўная Рада РСФСР,[4]самым апошнім з шестнаццаці рэспубалік, зацьвердзіў указ Прэзыдыўма ВС РСФСР ад 9 студзеня 1954 году[5]. У адпаведнасьці з гэтым артыкул 149 Канстытуцыі РСФСР павінна была выкладацца наступным чынам:

Дзяржаўны сьцяг Расейскай Савецкай Фэдэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі складаецца з чырвонага палотнішчу са сьветла-сіняй паласой у тронка ва ўсю шырыню сьцягу. Сьветла-сіняя паласа складае адну восьмую даўжыні сьцягу. У левым верхнім куце чырвонага палотнішчу намаляваныя залатыя серп і молат і над імі чырвоная пяціканцовая зорка, апраўленая залатой аблямоўкай. Суадносіны шырыні сьцягу да даўжыні 1:2.

23 сьнежня 1955 году выйшла Становішча аб Дзяржаўным сьцягу РСФСР:[6]

…2. Дзяржаўны сьцяг Расейскай Савецкай Фэдэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі ўяўляе сабой чырвонае прастакутнае палотнішча са сьветла-сіняй паласой у тронка ва ўсю шырыню сьцягу, якая складае 1/8 даўжыні сьцягу. У левым верхнім куце чырвонага палотнішчу намаляваныя залатыя серп і молат і над імі чырвоная пяціканцовая зорка, апраўленая залатой аблямоўкай. Суадносіны шырыні сьцягу да даўжыні — 1:2.
Серп і молат упісваюцца ў квадрат, бок якога роўная 1/4 шырыні сьцягу. Востры канец сярпа прыходзіцца пасярэдзіне верхняга боку квадрата, дзяржальня сярпа і молата ўпіраюцца ў ніжнія куты квадрату. Даўжыня молата з дзяржальняй складае 3/4 дыяганалі квадрату.
Пяціканцовая зорка ўпісваецца ў акружнасьць дыямэтрам у 1/8 шырыні сьцягу, датычную верхняга боку квадрату.
Адлегласьць вэртыкальнай восі зоркі, сярпа і молата ад тронка ўраўноўваецца 2/5 шырыні сьцягу. Адлегласьць ад верхняй абзы сьцягу да цэнтра зоркі — 1/8 шырыні сьцягу.

Характэрна, што зьмена ў тэкст Канстытуцыі РСФСР, узору 1937 году, так і не была занесена.

Яшчэ больш характэрна, што гэтае Становішча дагэтуль не адменена, бо ва ўказе прэзыдэнта РФ ад 11 сьнежня 1993 году № 2126[7] сказанае:

…3. Прызнаць страціўшае сілу Становішча аб Дзяржаўным сьцягу РСФСР, зацьверджанае ўказам Прэзыдыўма Вярхоўнай Рады РСФСР ад 23 сьнежня 1953 г.…

А Становішча выйшла ў 1955 годзе. Таму, дэ-юрэ, у Расейскай Фэдэрацыі два афіцыйных сьцягу.

Толькі 12 красавіка 1978 году, калі Вярхоўная Рада РСФСР зацьвердзіла новую Канстытуцыю (Асноўны Закон) РСФСР, сьцяг узору 1954 году быў узаконены:

…Артыкул 181. Дзяржаўны сьцяг Расейскай Савецкай Фэдэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі ўяўляе сабой чырвонае прастакутнае палотнішча са сьветла-сіняй паласой у тронка ва ўсю шырыню сьцягу, якая складае адну восьмую даўжыні сьцягу. У левым верхнім куце чырвонага палотнішчу намаляваныя залатыя серп і молат і над імі чырвоная пяціканцовая зорка, апраўленая залатой аблямоўкай. Суадносіны шырыні сьцягу да яго даўжыні — 1:2.

22 студзеня 1981 году ўказам Прэзыдыўма Вярхоўнай Рады РСФСР у Становішчы аб сьцягу таксама было ўдакладнена (прыкладаўся малюнкам), што на зваротным боку палотнішчу зорка, серп і молат не адлюстроўваліся.

22 жніўня 1991 году Вярхоўная Рада РСФСР пастанавіла:[8]

Да ўсталяваньня адмысловым законам новай дзяржаўнай сымболікі Расейскай Фэдэрацыі лічыць гістарычны сьцяг Расеі — палотнішча з роўнавялікіх гарызантальных белай, блакітнай, пунсовай палос — афіцыйным Нацыянальным сьцягам Расейскай Фэдэрацыі.

Аднак заканадаўча гэтае становішча было замацавана толькі 1 лістапада 1991 году[9][10]. Сьцягам РСФСР усталёўвалася прастакутнае палотнішча з роўнавялікімі гарызантальнымі палосамі: верхняя паласа белага колеру, сярэдняя — блакітнага колеру і ніжняя — пунсовага колеру. Суадносіны шырыні сьцягу да яго даўжыні — 1:2.

25 сьнежня 1991 году назва дзяржавы «РСФСР» было заменена на — «Расейская Фэдэрацыя (Расея)»[11].

[рэдагаваць] Зацемкі

  1. ^ Загад Вярхоўнай марской калегіі № 1 ад 5 сьнежня 1917 г.
  2. ^ Дэкрэт Усерасейскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Рад Працоўных, Салдацкіх, Сялянскіх і Казачых дэпутатаў ад 14 красавіка 1918 г. № 415 «Аб сьцягу Расейскай Рэспублікі»
  3. ^ Дэкрэт УЦВК ад 13 кастрычніка 1920 г. «Аб усталяваньні гандлёвага, марскога і ваеннага сьцягу».
  4. ^ Закон Вярхоўнай Рады РСФСР ад 2 траўня 1954 г. «Аб Дзяржаўным сьцягу РСФСР»
  5. ^ Указ Прэзыдыўма Вярхоўнай Рады РСФСР ад 9 студзеня 1954 г. «Аб Дзяржаўным сьцягу РСФСР»
  6. ^ Указ Прэзыдыўма Вярхоўнай Рады РСФСР ад 23 сьнежня 1955 г. «Аб сьцьвярджэньні Становішчы аб Дзяржаўным сьцягу РСФСР».
  7. ^ Указ прэзыдэнта РФ ад 11 сьнежня 1993 г. № 2126 «Аб Дзяржаўным сьцягу Расейскай Фэдэрацыі»
  8. ^ Пастанова Вярхоўнай Рады РСФСР ад 22 жніўня 1991 г. № 1627 / I—I «Аб афіцыйным прызнаньні і выкарыстаньні Нацыянальнага сьцягу РСФСР»
  9. ^ Закон РСФСР ад 1 лістапада 1991 году «Аб зьменах і дадатках Канстытуцыі (Асноўнага Закона) РСФСР».
  10. ^ Артыкул 181 Канстытуцыі (Асноўнага Закона) Расейскай Савецкай Фэдэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі.
  11. ^ Закон РСФСР ад 25 сьнежня 1991 году № 2094-1 «Аб зьмене назвы дзяржавы Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка».

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі


Сьцягі Рэспублік Савецкага Саюзу
Flag of the Soviet Union.svg Азэрбайджанская ССР | Армянская ССР | Беларуская ССР | Грузінская ССР | Казаская ССР | Кіргіская ССР |
Латвійская ССР | Летувіская ССР | Малдаўская ССР | Расейская СФСР | Таджыцкая ССР | Туркмэнская ССР |
Узбэцкая ССР | Украінская ССР | Эстонская ССР

Карэла-Фінская ССР (1940—1956) | Закаўкаская СФСР (1922—1936)

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах