Вэксілялёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Сьцяг Міжнароднай Фэдэрацыі Вэксілялягічных Асацыяцыяў

Вэксілялё́гіягістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэньнем сьцягоў, знамёнаў, штандараў, вымпелаў і іншых прадметаў падобнага роду.

Слова вэксілялёгія паходзіць ад лац. vexillum, якое абазначала сьцяг, які выкарыстоўваўся рымскімі легіёнамі.

Шырокая цікавасьць да вэксілялёгіі зьявілася ў Амэрыцы і Эўропе у 1960-х гадах. Неўзабаве было заснавана мноства спэцыялізаваных пэрыядычных выданьняў, якія існуюць і ў нашыя дні (чэскі «Вэксілялёгія», амэрыканскі «Сьцяг-бюлетэнь», ангельскі «Флагмастэр», канадскі «Флагскан» і іншыя). Шырокай папулярызацыі вэксілялёгіі паслужылі кнігі амэрыканскага сьцягаведа (сьцягазнаўства — больш звыклы альтэрнатыўны назоў вэксілялёгіі) Ўітні Сьміта. Кнігі Сьміта былі перакладзеныя амаль на ўсе эўрапейскія мовы.

У СССР напрыканцы 1960-х гадоў таксама павялічылася цікавасьць да сьцягоў. Зьявіліся першыя (расейскамоўныя) кнігі пра сьцягі: «Флаги государств мира» К. Іванова (выйшла некалькі выданьняў), «Флаги рассказывают» К. Мамаева.

Зьявіліся й энтузіясты вэксілялёгіі: М.Раўніўцаў, У.Курасоў, А.Басоў і іншыя. Іх імёны часта сустракаюцца ў замежных сьцягавых бюлетэнях 1980-х і 1990-х гадоў (у СССР, як і цяпер у Беларусі, спэцыялізаванага друкаванага выданьня па сьцягах не было).

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

bs:Veksilologija ca:Vexil·lologia cs:Vexilologie da:Vexillologi de:Vexillologie en:Vexillology eo:Veksilologio es:Vexilología et:Liputeadus fi:Veksillologia fr:Vexillologie gl:Vexiloloxía he:וקסילולוגיה hr:Veksilologija hu:Vexillológia it:Vessillologia ja:旗章学 ka:ვექსილოლოგია ko:기학 lt:Veksilologija lv:Veksiloloģija nl:Vexillologie no:Vexillologi pl:Weksylologia pt:Vexilologia ro:Vexilologie ru:Вексиллология sh:Veksilologija simple:Vexillology sk:Vexilológia sl:Zastavoslovje sr:Вексилологија sv:Vexillologi szl:Weksylolůgijo th:ธัชวิทยา uk:Вексилологія zh:旗幟學