Сьцяг Ліхтэнштайну

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дзяржаўны сьцяг Ліхтэнштайну

Сьцяг Ліхтэнштайну першапачаткова складаўся з двух гарызантальна разьмешчаных палос жоўтага і чырвонага радавых колераў кіравальнай дынастыі. З XIX стагодзьдзя нацыянальны сьцяг стаў сіне-чырвоным. Зьмена зьвязаная з традыцыйнай расфарбоўкай адзежы прыдворных і служк княжага двара. Сіні колер сымбалізуе сінь неба над краінай, чырвоны — яркія заходы сонца ў горах Ліхтэнштайну.

На Алімпійскіх гульнях 1936 году ліхтэнштайнцы з засмучэньнем убачылі аднолькавы зь іх сьцягам нацыянальны сьцяг Гаіці. Таму ў 1937 годзе на сінюю паласу сьцяга Ліхтэнштайну была дададзеная ў тронка княжая карона — сымбал княжай улады, адзінствы дынастыі й народа. З 1988 году ўведзены адмысловы службовы, а фактычна дзяржаўны сьцяг, дзе замест кароны ў цэнтры зьмешчаны поўны дзяржаўны герб.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сьцяг Ліхтэнштайнусховішча мультымэдыйных матэрыялаў