Сьцяг Нямеччыны
Дзяржаўны сьцяг Нямеччыны зьяўляецца афіцыйным дзяржаўным сымбалем Фэдэратыўнай рэспублікі Нямеччыны. Дзяржаўны сьцяг уяўляе сабой прастакутнае палотнішча з трох роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — чорнага, сярэдняй — чырвонага і ніжняй — залатога колеру. Суадносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні 3:5.
Для афіцыйных установаў выкарыстоўваецца варыянт сьцяга з нанесеным на яго перайначаным дзяржаўным гербам. Прыватным асобам дазваляецца выкарыстаць дзяржаўны сьцяг (у тым ліку і зь дзяржаўным гербам), але забараняецца выкарыстоўваць сьцяг для афіцыйных установаў.
[рэдагаваць] Гісторыя сьцяга
Упершыню чорны-чырвоны-залаты колеры зьявіліся ў часы вызваленчых войн супраць Напалеона. Нямецкія салдаты насілі чорныя формы з чырвонымі рукавамі і залатымі гузікамі.
З утварэньнем Нямецкага зьвязу 1848 году зьявілася пытаньне аб дзяржаўным сьцягу. 9 сакавіка 1848 году ў Франкфурце афіцыйна быў прыняты Чорна-чырвона-залаты сьцяг.
У другім райху 1871—1918 гадоў колер сьцяга памянялі на чорна-бела-чырвоны, але пасьля паразы ў першай сусьветнай вайне Ваймарская рэспубліка абрала 11 жніўня 1919 году чорна-чырвона-залаты сьцяг як дзяржаўны.
У Трэцім райху сьцяг зноў памянялі. Дзяржаўным сьцягам стаў сьцяг НСДАП (чырвоны зь белым вакол і чорнай свастыкай) у зьмененым выглядзе. Гэты сьцяг выкарыстоўваў колеры Другой імпэрыі, але сам чорна-бела-чырвоны сьцяг узору 1871—1918 гадоў быў у 1935 годзе афіцыйна забаронены гітлераўцамі.
Пасьля вайны пераможцы забаранілі ўсе выгляды нямецкіх нацыянальных сьцягоў, і Нямеччына засталася бязь сьцяга. У якасьці замены дзяржаўнага сьцяга на нямецкіх суднах у 1946—1949 гадах выкарыстоўваўся трохкаляровы вымпэл.
Чорна-чырвона-залаты сьцяг стаў афіцыйным сьцягам ФРН 23 траўня 1949 з прыняцьцем Асноўнага закона (канстытуцыі). НДР таксама выкарыстоўвала чорна-чырвона-залаты сьцяг, але дадала на яго 1 кастрычніка 1959 году свой герб.
[рэдагаваць] Малюнак сьцяга
Вонкавы выгляд сьцяга зацьверджаны пастановай аб нямецкіх сьцягах 7 чэрвеня 1950 году.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Сьцяг Нямеччыны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Нямеччына ў тэмах | ||
|---|---|---|
|
Дзяржаўны лад · Герб · Сьцяг · Гімн · Адміністрацыйны падзел · Геаграфія · Гарады · Насельніцтва · Гісторыя · Эканоміка · Культура · Рэлігія · Літаратура · Музыка · Архітэктура · Сьвяты · Спорт · Прэса · Адукацыя · Навука · Транспарт · Узброеныя сілы · Вонкавая палітыка |
||
| Краіны Эўропы: Сьцягі | |
|---|---|
|
Аўстрыя · Альбанія · Андора · Беларусь · Бэльгія · Баўгарыя · Босьнія і Герцагавіна · Ватыкан · Вялікабрытанія · Вугоршчына · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Македонія · Мальта · Малдова · Манака · Нідэрлянды · Нарвэгія · Нямеччына · Польшча · Партугалія · Расея¹ · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турэччына¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія Залежныя тэрыторыі: Аландзкія астравы · Гернсі · Гібральтар · Джэрсі · Востраў Мэн · Фарэрскія астравы · Шпіцбэрген · Ян-Майен Непрызнаныя дзяржавы (дэ-факта незалежныя): Абхазія · Косава і Метохія · Нагорны Карабах · Паўднёвая Асэтыя · Прыднястроўе ¹ У асноўным у Азіі
|
|