Сьцяг Вялікабрытаніі
Сьцяг Вялікабрытаніі (па-ангельску: Union Jack — Юніен Джэк) уяўляе сабою спалучэньне тэрытарыяльных сьцягоў манархіі: Ангельскага (сьвятога Патрыка) і Шатляндзкага (сьвятога Андрэя Першазванага). На сьцягу Ўэльса выяўлены дракон.
Вялікабрытанія выкарыстае ў якасьці нацыянальнага сьцяга каралеўскі штандар (званы Union Flag або Union Jack). Правільныя прапорцыі — 1:2. Вэрсія, якая выкарыстоўваецца брытанскім войскам, мае прапорцыі 3:5. Назва «Юніён Джэк» адбываецца ад ангельскай назвы гюйсу — сьцяга, падыманага на ваенных караблях.
[рэдагаваць] Гісторыя
Сьцяг Вялікабрытаніі вядзе сваю гісторыю з 1603 году, калі кароль Шатляндыі Якаў VI успадкаваў пасад Ангельшчыны і стаў ангельскім каралём пад імем Якава I. Пры гэтым зьвяз паміж Ангельшчынай і Шатляндыяй насіў характар асабістай уніі, і яны заставаліся незалежнымі дзяржавамі. 12 красавіка 1606 года быў зацьверджаны новы сьцяг зьвяза дзяржаў: на шатляндзкі сьцяг сьвятога Андрэя (белы касы крыж на сінім фоне) быў накладзены ангельскі сьцяг сьвятога Георга (чырвоны крыж на белым фоне.
Першапачаткова сьцяг выкарыстоўваўся толькі на моры як вайскоўцамі, так і гандлёвымі караблямі абедзьвюх краін. 5 траўня 1634 году яго было загадана выкарыстаць толькі ваенным суднам у якасьці гюйсу, у той час як гандлёвыя караблі павінны былі паднімаць сьцягі сьвятога Георга (ангельскія) або сьвятога Андрэя (шатляндзкія). Пры гэтым наземныя часткі працягвалі выкарыстаць сьцягі сваіх краін. У Шатляндыі меў некаторае распаўсюджваньне нацыянальны варыянт сьцяга, у якім белы крыж сьвятога Андрэя разьмяшчаўся вышэй чырвонага ангельскага крыжа[1].
Пасьля прыняцьця ў 1707 годзе Акту аб Уніі, аб'ядналага абодва каралеўства ў адзінае Каралеўства Вялікабрытаніі, аб'яднаны сьцяг стаў сьцягам новай дзяржавы.
У 1801 годзе з прыняцьцем Акту аб аб'яднаньні Вялікабрытаніі і Ірляндыі было ўтворанае Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірляндыі. Да сьцяга, існаваламу перш, быў дададзены знак Ірляндыі — крыж сьвятога Патрыка. Пры гэтым белы шатляндзкі і чырвоны ірляндскі крыж перасякаюцца вызначаным чынам. У такім выглядзе сьцяг Вялікабрытаніі і дайшоў да нашых дзён. Варта адзначыць, што сіні колер сучаснага шатляндзкага сьцяга сьвятлей сіняга колеру, выкарыстоўванага ў «Юніён Джэку».
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Сьцяг Вялікабрытаніі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Сьцягі Вялікабрытаніі | |
|---|---|
|
Вялікабрытанія: Рэгіёны: Вымпэлы: |
|
| Краіны Эўропы: Сьцягі | |
|---|---|
|
Аўстрыя · Альбанія · Андора · Беларусь · Бэльгія · Баўгарыя · Босьнія і Герцагавіна · Ватыкан · Вялікабрытанія · Вугоршчына · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Македонія · Мальта · Малдова · Манака · Нідэрлянды · Нарвэгія · Нямеччына · Польшча · Партугалія · Расея¹ · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турэччына¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія Залежныя тэрыторыі: Аландзкія астравы · Гернсі · Гібральтар · Джэрсі · Востраў Мэн · Фарэрскія астравы · Шпіцбэрген · Ян-Майен Непрызнаныя дзяржавы (дэ-факта незалежныя): Абхазія · Косава і Метохія · Нагорны Карабах · Паўднёвая Асэтыя · Прыднястроўе ¹ У асноўным у Азіі
|
|