Сьцяг Армэніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Армэніі
Армэнія
Сьцяг Армэніі
Прапорцыі 2:1[d]
Прыняты 24 жніўня 1990
Аўтар Сьцяпан Малхасянц[d]

Сьцяг Армэ́ніі — дзяржаўны сымбаль Рэспублікі Армэнія. Сьцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох роўных гарызантальных палос: верхняй — чырвонага, сярэдняй — сіняга і ніжняй — аранжавага колеру. Гэтыя колеры стагодзьдзямі асацыяваліся з армянскай нацыяй. Адносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні 1:2. Сьцяг Армэніі быў прыняты Вярхоўным Саветам Рэспублікі Армэнія 24 жніўня 1990 году. А 15 чэрвеня 2006 году Нацыянальны Сход Рэспублікі Армэнія прыняў новы закон «Аб дзяржаўным сьцягу Рэспублікі Армэнія».

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]