Сьцяг Паўднёвай Асэтыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Паўднёвай Асэтыі

Сьцяг Паўднёвай Асэтыі — палотнішча з трыма роўнавялікімі палосамі: белая зьверху, чырвоная пасярэдзіне і жоўтая зьнізу. Вонкавы выгляд дзяржаўнага сьцягу Паўднёвай Асэтыі прапісаны ў канстытуцыі, прынятай 26 лістапада 1990, і пацьверджаны законам аб дзяржаўным сьцягу 30 сакавіка 1992. Чырвоны колер у сьцягу ўвасабляе адвагу, жоўты — дабрабыт і росквіт, белы — маральную чысьціню. Сьцяг Паўднёвай Асэтыі амаль ідэнтычны са сьцягам расейскай рэспублікі Паўночная Асэтыя-Аланія. Адзіным адрозьненьнем зьяўляецца суадносіны вышыні і даўжыні.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Паўднёвай Асэтыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў