Сьцяг Японіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Японіі

Нацыянальны сьцяг Японіі (па-японску: Nisshōki (日章旗) ці Hinomaru (日の丸) — «сонечнае кола») ўяўляе сабою белае палотнішча з вялізным чырвоным колам у сярэдзіне, што ўвасабляе ўзыходзячае сонца.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна легендзе, у 13 стагодзьдзі будысцкі манах Ніхірэн прапанаваў сьцяг з чырвоным сонцам імпэратару, што лічыўся прадстаўніком багіні сонца Аматэрасу на зямлі. Падчас нацыянальнай рэстаўрацыі Японіі, сьцяг пачалі разглядаць як дзяржаўны. Праклямацыя 57 (1870) афіцыйна зацьвердзіла яго ў якасьці марскога знаку Японіі. Аднак, сам сьцяг быў прызнаны як нацыянальны толькі ў 13 жніўня 1999 году, калі выйшла Праклямацыя 127 (Закон аб нацыянальным гімне й сьцягу).

Прапорцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вышыня сьцяга адносіцца да ягонай шырыні як 2:3. Дыямэтар сонечнага кола складае 3/5 вышыні сьцягу.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Японіісховішча мультымэдыйных матэрыялаў