Сьцяг Грэцыі
Сьцяг Грэцыі складаецца з дзевяці роўных гарызантальных палос сіняга (блакітнага) і белага колераў, якія чаргуюцца паміж сабой. Усярэдзіне сіняга квадрата ў левым верхнім куце разьмешчаны белы крыж.
Бясспрэчна, крыж сымбалізуе пераважную ў краіне праваслаўную хрысьціянскую рэлігію (грэка-католікі, уніяты). Аднак сымбалізм сініх і белых колераў сьцяга ніколі ня быў усталяваны якім-небудзь урадавым рашэньнем. Вызначана адно — рэвалюцыянэры 1821 году, выбіраючы колеры для грэцкага сьцяга ў 1822 годзе, выступілі супраць чырвонага і зялёных колераў, як зьвязаных зь ісламскай сымболікай Асманскай Імпэрыі.
Некаторыя лічаць, што палосы азначаюць блакітнае неба і/або мора (5 сініх палос па ліку акіянаў) злучаныя з белымі аблокамі і/або хвалямі. Іншыя лічаць, што яны сымбалізуюць 9 складоў фразы «па-грэцку: Ελευθερία ή θάνατος» («Воля або сьмерць», Э-леф-тыя-ры-я і Та-на-тос), як гавораць народныя адданьні. Гэтак жа ёсьць вэрсія, што палосы сымбалізуюць 9 муз, багінь мастацтва і навук.
Першапачатковай формай сьцяга быў проста белы крыж на сінім фоне. Ранейшая форма сьцяга дагэтуль выкарыстоўваецца ў войску. Да таго, як сьцяг стаў сучасным палітычным знакам, ён шмат дзесяцігодзьдзяў выкарыстоўваўся і працягвае выкарыстоўвацца ваенна-марскім флётам Грэцыі.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Сьцяг Грэцыі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Эўропы: Сьцягі | |
|---|---|
|
Аўстрыя · Альбанія · Андора · Беларусь · Бэльгія · Баўгарыя · Босьнія і Герцагавіна · Ватыкан · Вялікабрытанія · Вугоршчына · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Македонія · Мальта · Малдова · Манака · Нідэрлянды · Нарвэгія · Нямеччына · Польшча · Партугалія · Расея¹ · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турэччына¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія Залежныя тэрыторыі: Аландзкія астравы · Гернсі · Гібральтар · Джэрсі · Востраў Мэн · Фарэрскія астравы · Шпіцбэрген · Ян-Майен Непрызнаныя дзяржавы (дэ-факта незалежныя): Абхазія · Косава і Метохія · Нагорны Карабах · Паўднёвая Асэтыя · Прыднястроўе ¹ У асноўным у Азіі
|
|