Сьцяг Андоры
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сьцяг Андоры ўяўляе сабой прастакутнае палотнішча, якое складаецца з трох вэртыкальных няроўных сіняй, жоўтай і чырвонай палос. У цэнтры сярэдняй жоўтай паласы — герб Андоры. Гэты трыкалёр зьяўляецца сьцягам Андоры з XIX стагодзьдзя. Сіні й чырвоны — колеры Францыі, а жоўты й чырвоны — Гішпаніі: разам яны адлюстроўваюць франка-гішпанскае заступніцтва над Андорай. У цэнтры сьцяга — шчыт з выявай мітры і кія Урхэльскага біскупа і двух быкоў, сымбалізуючых сумеснае кіраваньне Францыі й Гішпаніі; чырвоныя палосы на жоўтым фоне — колеры Каталёніі. Дэвіз на шчыце: «Адзінства робіць моцным» (па-лацінску: Virtvs Vnita Fortior). Сьцяг быў прыняты ў 1866 годзе.
[рэдагаваць] Падобныя сьцягі
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Сьцяг Андоры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Эўропы: Сьцягі | |
|---|---|
| Аўстрыя | Альбанія | Андора | Беларусь | Бэльгія | Баўгарыя | Босьнія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Вугоршчына | Гішпанія | Грэцыя | Данія | Ірляндыя | Ісьляндыя | Італія | Казахстан¹ | Латвія | Летува | Ліхтэнштайн | Люксэмбург | Македонія | Мальта | Малдова | Манака | Нідэрлянды | Нарвэгія | Нямеччына | Польшча | Партугалія | Расея¹ | Румынія | Сан-Марына | Славаччына | Славенія | Сэрбія | Турцыя¹ | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швайцарыя | Швэцыя | Эстонія
Залежныя тэрыторыі: Аландзкія выспы | Гернсі | Гібральтар | Джэрсі | Выспа Мэн | Фарэрскія выспы | Шпіцбэрген | Ян-Майен Непрызнаныя дзяржавы (дэ-факта незалежныя): Абхазія | Косава і Метохія | Нагорны Карабах | Паўднёвая Асэтыя | Прыднястроўе ¹ У асноўным у Азіі
|

