Сьцяг Сэрбіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Сэрбіі (дзяржаўны)

Сьцяг Сэрбіі — трыкалёр, які складаецца з панславянскіх колераў. Тры палосы, на якія ён падзелены, зьяўляюцца (зьверху ўніз) чырвонай, сіняй і белай. Суадносіны бакоў складае два да трох. Кожная паласа займае адну траціну полкі. Дадаткова на сьцягу намаляваны малы герб Сэрбіі. Ён цэнтраваны па вэртыкалі, а па гарызанталі разьмешчаны на адлегласьці 5/14 даўжыні палотнішчу ад тронка. Для грамадзкага ўжываньня дазволены таксама варыянт бяз гербу, які зьяўляецца таксама афіцыйным сьцягам Рэспублікі Сэрбскай у складзе Босьніі і Герцагавіны.

Сьцяг Сэрбіі (грамадзянскі)

17 жніўня 2004 году сэрбскі парлямэнт выдаў рэкамэндацыю аб ужываньні новых дзяржаўных сымбаляў. У 2006 годзе, пасьля таго як Чарнагорыя ў выніку рэфэрэндуму абвясьціла аб сваёй незалежнасьці, дзяржава Сэрбія і Чарнагорыя распалася. 8 чэрвеня 2006 году новы сэрбскі сьцяг быў упершыню падняты перад будынкам ААН. З тых часоў сэрбскі сьцяг замяніў сьцяг Сэрбіі і Чарнагорыі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Сэрбіісховішча мультымэдыйных матэрыялаў