Сьцяг Ірану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Сьцяг Ірану быў зацьверджаны 29 чэрвеня 1980 году.

Сьцяг складаецца з трох рознакаляровых гарызантальных палос: зялёнай, белай і чырвонай. Зялёны колер азначае іслам, які стаў часткай дзяржаўнай ідэалёгіі Йрану пасьля ісламскай рэвалюцыі. Белы — мір. Чырвоны азначае мужнасьць і кроў, якую пралілі веруючыя за йслам. Гэтыя колеры йснавалі й да йсламскай рэвалюцыі. Такі ж сьцяг меў Іран і ў часы шаскага праўленьня, толькі была дададзеная выява ільва зь мечам у сярэдзіне белай палосцы. Леў — сымбаль старажытнай Пэрсыі.

Пасьля йсламскага перавароту ў 1979 годзе ільва замянілі на надпіс слова Алаг. Гэты надпіс складаецца з чатырох паўмесяцаў і меча пасярэдзіне. На зялёнай і чырвонай паласе, што мяжуе зь белай паласой напісалі 22 разы слова — «Алаг акбар» (Алаг вялікі). Гэтым хацелі адзначыць час ісламскага перавароту — 22 дзень 11 месяца (22 бахмана) па іранскаму календару.

Іранцы называюць свой сьцяг называюць «парчам сэ ранк» (тры колеры).

Падобны да Йрану сьцяг мае Таджыкістан.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сьцяг Іранусховішча мультымэдыйных матэрыялаў