Герб Казаскай ССР
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Герб Казаскай ССР — дзяржаўны сымбаль Казаскай ССР.
Герб Казаскай ССР грунтуецца на дзяржаўным гербе СССР.
Прыняты з Канстытуцыяй Казахскай ССР 26 сакавіка 1937 году на Надзвычайным Х Усеказаскім зьезьдзе Рад.
артыкул 121: Дзяржаўны герб Казаскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі складаецца з малюнка залатых сярпа і молата, зьмешчаных крыж-накрыж, дзяржальнямі дадолу, на чырвоным фоне ў прамянях сонца і ў апраўленьні каласоў, з надпісам на казаскім і расейскім мовах: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!». Наверсе гербу маецца пяціканцовая зорка, а ў ніжняй яго часткі - надпіс «Казахская С.С.Р.» на казаскай і расейскай мовах.
«Барлық елдеpдің пролетарлары, бірігіңдер!» — «Пролетарии всех стран, соединяйтесь!»
Аднак да таго часу не існавала нават эскіза гербу, і быў абвешчаны конкурс.
16 траўня 1937 году быў абраны пераможца, з абрэвіятурамі QSSR і КССР на стужцы.
28 студзеня 1939 году Прэзыдыўм Вярхоўнай Рады Казаскай ССР сваім указам занёс зьмены ў герб. Былі зьмененыя ўсе надпісы на казаскай мове ў латынізаваным альфабэце на надпісы ў альфабэце на аснове расейскай азбукі (глядзіце Казаскі альфабэт), на галоўнай стужцы абрэвіятуру QSSR зьмяніла ҚССP (літара С часта адлюстроўвалася падобнай на лацінскую літару G). Адначасова молат стаў адлюстроўвацца накладзеным на серп.
У 1978 годзе было прынята новае Становішча аб Дзяржаўным гербе Казахскай ССР, у адпаведнасьці зь якім серп стаў ізноў адлюстроўвацца накладзеным на молат, была паменшаная інтэнсіўнасьць чырвонага фону, паменшана колькасьць прамянёў сонца.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Гербы рэспублік Савецкага Саюзу | |
| Азэрбайджанская ССР | Армянская ССР | Беларуская ССР | Грузінская ССР | Казаская ССР | Кіргіская ССР | Латвійская ССР | Летувіская ССР | Малдаўская ССР | Расейская СФСР | Таджыцкая ССР | Туркмэнская ССР | Узбэцкая ССР | Украінская ССР | Эстонская ССР
Карэла-Фінская ССР (1940—1956) | Закаўкаская СФСР (1922—1936) |
|
