Герб Кіргіскай ССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Герб Кіргіскай ССР — дзяржаўны сымбаль Кіргіскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Герб Кіргіскай ССР грунтуецца на гербе Савецкага Саюзу. Быў прыняты 23 сакавіка 1937 году па Канстытуцыі рэспублікі на Надзвычайным V зьездзе Рад Кіргіскай ССР.

Артыкул 115 Х разьдзелу Канстытуцыі Кіргіскай ССР абвяшчаў:

Дзяржаўны герб Кіргіскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі складаецца з сярпа і молата. Над імі горны ланцуг з узыходзячым сонцам у блакітнай арцы. Арка апраўленая вянком − з правага боку каласы пшаніцы, з левай галінка бавоўніка. Вянок перавіт чырвонай стужкай, у сярэдняй частцы надпіс на кыргыскай і расейскай мовах: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» На канцы стужкі на кыргыскай мове: «Кыргыз ССР».

Герб зьяўляўся дзяржаўным сымбалям Кыргыстану да прыняцьця ў 1992 годзе сучаснага гербу.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гербы рэспублік Савецкага Саюзу
Coat of arms of the Soviet Union.svg Азэрбайджанская ССР | Армянская ССР | Беларуская ССР | Грузінская ССР | Казаская ССР | Кіргіская ССР | Латвійская ССР | Летувіская ССР | Малдаўская ССР | Расейская СФСР | Таджыцкая ССР | Туркмэнская ССР | Узбэцкая ССР | Украінская ССР | Эстонская ССР

Карэла-Фінская ССР (1940—1956) | Закаўкаская СФСР (1922—1936)